Грамадства66

Лукашэнка заклікаў беларусаў не шукаць папараць-кветку, а будаваць шчасце ўласнымі рукамі

Аляксандр Лукашэнка раіць не шукаць чароўную «папараць-кветку», а будаваць шчасце ўласнымі рукамі. Пра гэта ён заявіў сёння на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), які праходзіць 5-6 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

«За мінулыя гады наша александрыйскае «Купалле» здабыла адданых прыхільнікаў і ўвайшло ў лік знакавых культурных падзей нашай краіны. Гэта свята, якое аб'яднала старадаўнія традыцыі і сучаснасць, стаўлаадным з цэнтраў прыцягнення для шматлікіх турыстаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, шчаслівы лёс фестывалю шмат у чым звязана менавіта з месцам яго правядзення — Александрыя стаіць на скрыжаванні старажытных гандлёвых шляхоў, а рэчышча Дняпра было некалі неад'емнай часткай шляху «з варагаў у грэкі», які адыграў вялікую ролю ў фарміраванні ўсёй еўрапейскай цывілізацыі, тут прадстаўнікі розных нацый і культур абменьваліся не толькі таварамі, але і ідэямі.

«Традыцыі дзелавога і культурнага супрацоўніцтва працягваюць жыць на гэтай зямлі. У гэтым годзе на нашым свяце раскінулі свае шэрагі тры славутыя кірмашы — Александрыйскі, Ніжагародскі і Сарочынскі. Сюды прыехалі вядомыя артысты і народныя майстры з розных куткоў Беларусі, Расіі і Украіны», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў аб'яднаўчую ролю Дняпра для людзей, якія жывуць на яго берагах:

«Яшчэ ў часы Старажытнай Русі нашы продкі разам закладвалі асновы дзяржаўнасці і разам абаранялі Радзіму ад іншаземных захопнікаў. І потым, на працягу стагоддзяў, адзінства ўсходнеславянскіх народаў служыла крыніцай нашай духоўнай сілы «.

«Мы памятаем, што менавіта Расія, Беларусь і Украіна ўнеслі вырашальны ўклад у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. І сёння народам нашых краін захоўваць і развіваць ідэі славянскага братэрства», - падкрэсліў беларускі лідар. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб Дняпро заўсёды заставаўся ракой дружбы.

Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства са святам Купалле. «Але параіў бы не шукаць у купальскую ноч чароўную «папараць-кветку» і памятаць пра тое, што наша шчасце ў нашых руках. А ўжо калі прывыклі шукаць гэтую «папараць-кветку», то давайце пашукаем яе толькі ў гэтую ноч. Будзем працаваць на сумленне, кахаць, упрыгожваць сваю зямлю, цаніць і берагчы блізкіх і гадаваць дзяцей - значыць, будзем жыць лепш», — упэўнены беларускі лідар.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць