Навука і тэхналогіі2525

Брытанскія навукоўцы стварылі абсалютна чорны, аж да нябачнасці, матэрыял

Групе брытанскіх навукоўцаў удалося стварыць настолькі чорны матэрыял, што пры выкананні пэўных умоў ён становіцца практычна нябачным. Пра гэта інфармуе The Independent.

«Новы чорны» адбівае ўсяго каля 0,035% навакольнага святла. Матэрыял складаецца з вугальных нанатрубак, якія ў 10 000 разоў танчэйшыя за звычайны чалавечы волас. Для яго стварэння спатрэбілася шмат фальгі, на якой навукоўцы «вырасцілі» «новы чорны». Па словах распрацоўшчыкаў, ён настолькі цёмны, што чалавечае вока не адразу можа распазнаць, што перад ім знаходзіцца, бо абрысы абсалютна размытыя.

Візуальна яго можна параўнаць з «чорнай дзіркай», сказалі навукоўцы. Распрацоўшчыкі пажартавалі, што, калі б гэты матэрыял існаваў пры жыцці Како Шанэль, яе знакамітая «маленькая чорная сукенка» мела б зусім іншы выгляд і абрысы.

Даследчыкі мяркуюць выкарыстоўваць «новы чорны» ў астранамічных тэлескопах і сканерах. Акрамя таго, яны не сумняваюцца, што ваенныя возьмуць адкрыццё на заметку. Навукоўцы назвалі атрыманы матэрыял Vantablack.

Аднак штучна створаны Vantablack пакуль ніяк не дапамог навукоўцам прыадчыніць заслону таямніцы «цёмнай матэрыі», антыматэрыі і магчыма пакуль невядомых навуцы вымярэнняў прасторы і часу. Для гэтага даследчыкі плануюць у 2015 годзе паўторна паспрабаваць запусціць Вялікі адронны калайдэр. БАК задумваўся для адкрыцця элементарных часціц. Калі калайдэр будзе прыведзены ў дзеянне, мікрачасціцы будуць запушчаныя ў адзін і той жа час у розных напрамках для аднаўлення ўмоў Вялікага выбуху, які, на думку навукоўцаў, быў настолькі магутным, што дзякуючы яму з'явіўся Сусвет.

Каментары25

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць