Улада11

Пытанне пра малы прыгранічны рух з Польшчай пакуль застаецца адкрытым

Беларусь пакуль не называе тэрміны ўваходжання ў сілу пагаднення аб малым прыгранічным руху з Польшчай. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў пасля IX пасяджэння Беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва ў Мінску 15 ліпеня.

Паводле слоў Гур'янава, цяпер назіраецца пэўнае паляпшэнне двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Польшчай. Акрамя таго, дадаў ён, пытанне аб уводзе пагаднення ў дзеянне «ставяць рэгіёны». «Але мы хочам быць гатовымі да гэтага працэсу. Пакуль тэрміны ўводу не абмяркоўваем», — заявіў намеснік міністра. 

Сітуацыя ўскладняецца тым, патлумачыў Гур'янаў, што ў малы прыгранічны рух паміж Польшчай і Беларуссю будзе ўцягнута каля паўтара мільёна чалавек. «З Польшчай рух у нас завязаны на вялікі тавара- і пасажырапаток. Запуск малога прыгранічнага руху не павінен стварыць калапс», — падкрэсліў намеснік міністра. 

Акрамя таго, адзначыў ён, перад уваходжаннем пагаднення ў сілу неабходна аптымізаваць інфраструктуру сумесных прыгранічных пунктаў пропуску, каб яны спраўляліся з узросшым патокам людзей і грузаў. 

У сувязі з гэтым, паведаміў Гур'янаў, на сённяшнім пасяджэнні бакі абмяркоўвалі тры новыя пагадненні. У прыватнасці, удакладніў ён, размова ішла аб абноўленым дагаворы аб рэжыме сумеснай мяжы, дагаворы аб узаемадзеянні бакоў на выпадак надзвычайных сітуацый і дагаворы аб сумеснай эксплуатацыі аўта- і чыгуначных мастоў на мяжы. 

Пры гэтым беларускі чыноўнік адзначыў, што сродкі на падтрыманне старых і будаўніцтва новых мастоў будуць выдзяляцца як з бюджэтаў Беларусі і Польшчы, так і па лініі тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза. 

У сваю чаргу першы намеснік міністра ўнутраных спраў Пётр Стаханьчык адзначыў, што пасяджэнне ў Мінску прайшло «ў вельмі дружалюбнай атмасферы». «Мы гаварылі аб канкрэтных пунктах пропуску і канкрэтных рэчах, якія там трэба пабудаваць, каб павялічыць тавараабарот, перавозку пасажыраў і грузаў», — сказаў ён. 

Паводле слоў Стаханьчыка, польскі бок прадставіў беларускім партнёрам інфармацыю аб тым, як дзейнічае пагадненне аб малым прыгранічным руху паміж Польшчай і Расіяй, а таксама Польшчай і Украінай. «Беларускі бок расказаў, што зроблена па дагаворы паміж Беларуссю і Польшчай», — дадаў ён. 

Нагадаем, пагадненні аб малым прыгранічным руху насельніцтва з Латвіяй, Літвой і Польшчай Беларусь падпісала яшчэ ў 2010 годзе. Пакуль дзейнічае толькі беларуска-латвійскае пагадненне, якое набыло моц 1 лютага 2012 года. Польшча і Літва ўсё яшчэ чакаюць ад беларускага боку паведамленняў аб завяршэнні ўсіх неабходных працэдур. Польшча ратыфікавала дакумент у тым жа 2010 годзе, Літва — у 2011 годзе. 

Між тым у падпісанні пагаднення аб малым прыгранічным руху з Польшчай зацікаўлены жыхары заходніх рэгіёнаў Беларусі. Летась у Гродне і Брэсце прайшлі пікеты з патрабаваннем да беларускіх уладаў актывізаваць працу па падпісанні пагаднення. Мясцовыя жыхары таксама сабралі тысячы подпісаў пад адпаведнымі петыцыямі ў адрас прэзідэнта і парламента, у якіх падкрэслівалася: дагавор аб малым прыгранічным руху з Польшчай «закранае інтарэсы больш чым мільёна беларускіх грамадзян».

Каментары1

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →