Свет55

РНБА прывяло доказы — украінскі СУ-25 быў збіты расейскім знішчальнікам

У РНБА заяўляюць, што выпадак са збітым Боінгам ужо трэці пасля таго, як з расійскай тэрыторыі былі збітыя ўкраінскія ваенныя самалёты Ан-26 і Су-25.

Пра гэта паведамляе прэс-служба РНБА.

«16 ліпеня ў 18:55 ваенная выведка Украіны зафіксавала прымяненне самалётаў ВПС Узброеных сіл Расіі супраць украінскага самалёта СУ-25 у раёне н.п. Амвросіеўка», — сказана ў паведамленні.

«На тэрыторыі Расіі ў Растоўскай вобласці ў раёне Мацвееў Курган — Навашахцінск нашай выведкай суправаджаўся палёт самалёта МіГ-29 са складу 19 знішчальнага авіяцыйнага палка 1 змяшанай авіяцыйнай дывізіі 4 Камандавання паветраных сіл РФ», — гаворыцца ў паведамленні.

«У перыяд з 18:48 па 19:49 (па кіеўскім часе) наземны пункт кіравання авіяцыі ВС РФ (пазыўны «рапіра») ажыццяўляў навядзенне расійскага самалёта МіГ-29 (пазыўны лётчыка «221») для знішчэння паветранай мэты на тэрыторыі Украіны», — адзначылі ў РНБА.

Акрамя таго, паведамляецца, што «пілот МіГ-29 ВПС ВС РФ падчас палёту ў бок дзяржаўнай мяжы Украіны на курсе 150-330 градусаў (кірунак Растоў-на-Доне /РФ/ — Данецк /Украіна/ у раёне Мацвееў Курган /РФ/ — Амвросіеўка /Украіна/) на працягу 5-7 хвілін прыводзіўся камандным пунктам на самалёт Паветраных сіл УС Украіны для яго паражэння».

«Баражыраванне расійскага знішчальніка МіГ-29 ажыццяўлялася на вышыні 8850 метраў, а захоп украінскага самалёта ракетным узбраеннем МіГ-29 ажыццяўлялася на вышыні 8250 метраў. Далёкасць паміж самалётамі складала 35-40 км», — адзначылі ў СНБА.

Для паражэння мэты камандаваннем ВПС ВС Расеі была прадастаўлена ўказанне пілоту МіГ-29 на ўжыванне толькі ракет класа «паветра-паветра» тыпу Р-27Т сярэдняга радыусу дзеяння з інфрачырвонай сістэмай саманавядзення.

«Гэты тып ракет не фіксуецца сістэмай папярэджання аб апраменьванні самалёта Су-25, а таксама спадарожнікавымі сістэмамі разведкі і назірання пасля пуску.

Іншай асаблівасцю ракет тыпу Р-27 з'яўляецца тое, што яны вырабляюцца ва Украіне, маюць маркіроўку вытворчага прадпрыемства «Арцём» (Кіеў) і ў выпадку выяўлення іх абломкаў немагчыма ідэнтыфікаваць як расійскае ўзбраенне», — адзначылі ў СНБА.

Падчас паветранага бою расійскі знішчальнік тройчы наводзіўся на ўкраінскі самалёт для гарантаванага пуску ракеты. Пасля захопу мэты з дапамогай бартавой квантавай оптыка-лакацыйнай станцыі МіГ-29 быў нанесены адзін ракетны ўдар па самалёце Паветраных сіл УС Украіны.

Дзякуючы майстэрству ўкраінскага пілота і выкананых ім супрацьракетных манеўраў, прамога пападання ў самалёт і яго знішчэння не было. Ракета трапіла ў сопла рухавіка і пілот здзейсніў аварыйную пасадку, пра што мы паведамлялі.

У сваю чаргу, нанесці паўторны ўдар па Су-25 Украіны перашкодзіў доўгі час навядзення на ўкраінскі самалёт і недахоп гаручага ў баках. Самалёт МіГ-29 быў пасаджаны ў аварыйным рэжыме на найбліжэйшым аэрадроме ў Растоўскай вобласці.

Вайсковая авіяцыя Расіі працягвае вядзення паветранай разведкі і патрулявання ўздоўж расійска-ўкраінскай мяжы. Учора, 17 ліпеня, у 11:40 памежнікі зафіксавалі палёт 8 верталётаў РФ уздоўж лініі мяжы насупраць участка адказнасці аддзела памежнай службы «Амвросіеўка» Данецкага атрада.

У 03.55 18 ліпеня зафіксавана палёт беспілотнага лятальнага апарата ўздоўж берагавой паласы ў кірунку н.п. Новаазоўск.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць