Здарэнні

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб Слуцкага сыраробнага камбіната

Салігорскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю праведзеная праверка ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», падчас якой устаноўленыя шэраг парушэнняў дзейнага заканадаўства. 

Як паведамляецца на сайце УУС Мінаблвыканкама, службовымі асобамі ААТ не забяспечанае выкананне актаў заканадаўства, якія рэгулююць знешнеэканамічную дзейнасць, не выкарыстаныя ў поўнай меры паўнамоцтвы па ахове эканамічных інтарэсаў прадпрыемства і яго філіялаў, прынятыя да выканання новыя дагаворныя ўмовы па адгрузцы прадукцыі прадаўцом без уліку наяўнасці нявыкананых умоў з боку пакупніка, што прывяло да ўзнікнення пратэрмінаванай дэбіторскай завінавачанасці больш як на 60 млн. расійскіх рублёў. 

Акрамя таго, у органы дзяржаўнай статыстыкі камбінатам была пададзеная форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, якая змяшчае скажоныя звесткі пра наяўнасць указанай пратэрмінаванай завінавачанасці. 

Устаноўлена таксама, што службовыя асобы прадпрыемства, маючы пастаянны попыт на вырабленую прадукцыю і магчымасць рэалізоўваць яе па рынкавых цэнах у гандлёвыя сеткі розных суб'ектаў гаспадарання, стварылі спрыяльныя ўмовы для іншай камерцыйнай арганізацыі шляхам давання ёй скідак і перадачы часткі пастаянных пакупнікоў. Так, з мая 2013 года па студзень 2014 года пры ўмове рэалізацыі прадукцыі наўпрост пакупнікам таварыства атрымала б дадатковую выручку больш як 1,7 млрд. рублёў. 

Паводле вынікаў праверкі ў дачыненні да асобных службовых асоб ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць