Андрэй Бандарэнка прысуджаны да 3 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Такі прысуд вынесла суддзя Кастрычніцкага суда Мінска Ала Абакунчык.

Андрэй Бандарэнка заявіў, што будзе абскарджваць прысуд.
Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформа» быў затрыманы 11 красавіка. Працэс над Андрэем Бандарэнкам пачаўся 29 ліпеня. Андрэя Бандарэнку абвінавацілі ва ўчыненні хуліганскіх дзеяньняў, спалучаных з ужываннем фізічнай сілы. Справу расследаваў Кастрычніцкі райаддзел Следчага камітэта па Мінску.
Падчас судовых пасяджэнняў Андрэй Бандарэнка заяўляў, што суд вядзецца неаб’ектыўна, з абвінаваўчым ухілам.
Бандарэнка заяўляў, што суддзя адхіліла больш за пяць хадайніцтваў абароны, якія былі накіраваныя на высвятленне верагоднасці паказанняў аднаго са сведкаў і пацярпелага.
Падчас расследавання былі ўстаноўленыя тры эпізоды хуліганскіх дзеянняў, учыненых абвінавачаным. Два з іх звязаныя з ужываннем гвалту ў адносінах да жанчын. Дзеянні Бандарэнкі кваліфікаваныя следчымі як злачынствы, прадугледжаныя ч.1, ч.2 і ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства, злоснае хуліганства і асабліва злоснае хуліганства).
-
Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі лагодны прысуд
-
Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта
-
«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары