Былога камандуючага г.зв. апалчэння ДНР Ігара Стралкова ўзнагародзілі вышэйшай узнагародай непрызнанай рэспублікі - ордэнам Свяціцеля Мікалая Цудатворца II ступені, паведамілі РІА Навіны ў штабе апалчэння.
Загад аб гэтым падпісаны міністрам абароны непрызнанай ДНР Уладзімірам Конанавым, які змяніў Стралкова на гэтай пасадзе. «У вазданне заслуг пры стварэнні Узброеных сіл ДНР і за бліскучую арганізацыю абароны гарадоў Славянска і Данецка палкоўнік Ігар Стралкоў узнагароджаны ордэнам Свяціцеля Мікалая Цудатворца II ступені», - гаворыцца ў паведамленні штаба.
У рэспубліцы таксама заснаваны Георгіеўскі крыж ДНР і медаль «За абарону Славянска».
Каментары