Учора ўкраінская армія штурмам узяла стратэгічна важны пункт на подступах да Данецка. Гэта Ілавайск, які быў ператвораны баевікамі ў сапраўдную фартэцыю. Першымі ў горад увайшлі добраахвотніцкія батальёны.
Адначасова баі ў Луганску перамясціліся бліжэй да цэнтра горада. Сітуацыя там застаецца напружанай. Дзякуючы блізкасці да мяжы, баевікі там атрымалі вялізную колькасць цяжкога ўзбраення.
Каментары