Грамадства

Марыюш Машкевіч – на волі

Бацька былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча, даведаўшыся пра тое, што ягоны сын вольны, заявіў нашаму радыё, што вельмі ўзрадаваны, але аднак працягне сваю галадоўку каля амбасады да моманту, пакуль не пабачыць сына на ўласныя вочы.

7 красавіка былы амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марыюш Машкевіч пасьля заканчэньня курсу лекаваньня быў выпісаны з аддзяленьня рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі першага гарадзкога клінічнага шпіталю Менску.

Амбасада Польшчы ў Беларусі некалькі дзён таму накіравала ноту ў беларускі МЗС з патрабаваньнем вызваліць спадара Машкевіча ад далейшага адбыцьця пакараньня ў турме на Акрэсьціна. Просьба польскага боку выканана, і цяпер былы амбасадар на свабодзе. Марыюш Машкевіч зьбіраецца працягваць абсьледаваньне й лекаваньне ў Польшчы.

Нагадаем, былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч быў арыштаваны ў Менску ў часе ліквідацыі намётавага гарадка на Кастрычніыкай плошчы.

***

72-х гадовы Ежы Машкевіч, які галадае ўжо чацьверты дзень, з чаго тры – каля будынку беларускай амбасады ў Варшаве – адчувае сябе нядрэнна. Даведаўшыся пра тое, што яго сын ужо вольны, спадар Ежы вельмі ўзрадаваўся, але заявіў, што пакуль працягне галадоўку і застанецца каля амбасады каб менавіта там сустрэць сына.

(Ежы Машкевіч: ) «Я дзякую ўсім за падтрымку, вельмі цешуся, узрадаваны, ня маю слоў папросту».

Напярэдадні зь Ежы Машкевічам сустрэўся міністар замежных справаў Польшчы Стэфан Мэлер, які паабяцаў, што пра гісторыю Марыюша Машкевіча падрабязна раскажа сваім калегам – міністрам замежных справаў краінаў Эўразьвязу, у часе сустрэчы ў панядзелак у Люксэмбургу.

Працягвае Ежы Машкевіч:

(Машкевіч: ) «Міністар расказаў мне падрабязна ўсю гісторыю, як міністэрства спрабавала вызваліць майго сына дыпляматычнымі каналамі».

МЗС Польшчы выказала задавальненьне з нагоды вызваленьня Марыюша Машкевіча.

«Дзякуючы намаганьням нашага міністэрства, былы амбасадар вольны. Гэта адказ на ноту, якую мы накіравалі беларускаму боку ў аўторак увечары», – заявіла прадстаўніца МЗС Польшчы Юстына Ляваньска.

Між тым Ежы Машкевіч кажа, што ніхто зь беларускай амбасады да яго цягам гэтых дзён не выходзіў.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць