Лёлік Ушкін. Левым вокам22

Як патрыятычна сустрэць канец свету

Навіны з пячоры пад Пензай, дзе замураваліся чакаючыя канца свету беларускія сектанты, падмываюць на цікавыя роздумы. З блогу Лёліка Ушкіна

Навіны з пячоры пад Пензай, дзе замураваліся чакаючыя канца свету беларускія сектанты, падмываюць на цікавыя роздумы.

Уразіла тое, што вера сектантаў ў хуткі канец свету абсалютна не падрывае іх давер да роднага рэжыму, які ідэйна быццам будуецца на діалектычным прынцыпе: у 2001 годзе сярэдні заробак будзе – 120 баксаў, у 2005г – 134 баксаў і г.д. На днях замурованыя заявілі, што не глядзячы на заскок з апакаліпсісам, любяць бацьку і нават, калі ён асабіста папросіць, кінуць займацца фігнёй.

Такога не па-дзецкага праяву лаяльнасці да строю ніколі не назіраў. Падумаў, што тэма эсхаталогіі можа быць ўпісана ў пастулаты дзяржаўнай ідеалогіі.

Чаму не?

Уявіце сябе, што заўтра на зборах супрацоўнікаў адміністрацыі лідэр абвяшчае, што 3 ліпеня ў нас будзе не традыцыйныя парад і павальная бухалава пад на Кастрычніцкай, а поўны кірдык. Вертыкалі і працоўным калектывам даюцца інструкцыі - падрыхтавацца да адказнага мерапрыемства і адрапартаваць. Праводзіцца селектарка, пад час якой Ён ўстаўляе пістон адстаюшчым: “Я паўтараю, што кіраўнікі раёнаў, якія 3 ліпеня не адправяцца на той свет будуць мець вельмі жорсткі разгавор. Я нават не выключаю адстаўку ўраду”.

Навіна пра канец свету будзе мець акіян пазітыўных наступстваў.

Па-першае вырашаецца праблема міжнароднага адмоўнага сальда. Напярэдадні канца свету - гэтак месяца за тры, людзі пачнуць прадаваць затанна сваю маёмасць і пажыткі - танней нават за кітайскі шырпатрэб. Паколькі ў краіне ўсё будуць настроены на хуткі каюк, увесь тавар пойдзе на экспарт, які будзе перавышаць аб’ёмы патоку імпарту.

Па – другое аўтаматычна разруліваецца жыллёвае пытанне. Людзі перабіраюцца жыць у зямлянкі і іншыя норы, дзе квадратны метр амаль нічога не каштуе. Можна смела рапартаваць, што праблема будаўніцтва сацыяльнага жыцця вырашана. Дарэчы дэфіцыту цементу таксама.

Нарэшце праблема дзяржаўных субсідый на камуналку. Паколькі людзі чакаюць фінал эпохі, жывуць на ўсім гатовым – без свету, без гарачай вады, без каналізацыі, датацый можна не даваць.

Натуральна наконт канца свету можна абламацца. Але гэта дасць нагоду правесці чарговае паседжанне і павесіць усіх фокстэрьераў на Сідорскага і кампанію. Апошнія прызнаюцца, што нешта наблыталі з датай. Капец свету пераносіцца на дзень Х . Фраза - “Я паўтараю, што кіраўнікі раёнаў, якія ў дзень Х не адправяцца на той свет будуць мець вельмі жорсткі разгавор. Я нават не выключаю адстаўку ўраду” абавязковая.

Дарэчы, канец свету – добрая нагода запрасіць назіральнікаў з каманды Рушайла і расейскіх журналюг. Гэта будзе садзейнічаць пашырэнню праўдзівай інфармацыі сярод суседзяў аб сапраўднай сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць