Гісторыя3838

75 гадоў таму Гітлер і Сталін падзялілі Еўропу ФОТЫ

23 жніўня 1939 быў падпісаны пакт Молатава-Рыбентропа.

23 жніўня 1939 года Савецкі Саюз і нацысцкая Германія падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны. Вядомае пад нефармальнай назвай «пакт Молатава-Рыбэнтропа» — паводле прозьвішчаў савецкага міністра замежных спраў Вячаслава Молатава і міністра замежных спраў Германіі Ёахіма фон Рыбэнтропа — пагадненьне разьвязала Адольфу Гітлеру рукі, каб напасьці на Польшчу, не асьцерагаючыся сутыкненьня з СССР. У той жа час Гітлер і Ёсіф Сталін ухвалілі сакрэтны пратакол, які падзяліў Цэнтральную і Усходнюю Эўропу на «сфэры ўплыву».

Нямецкі міністар замежных спраў Ёахім фон Рыбэнтроп (зьлева), савецкі лідэр Ёсіф Сталін і савецкі міністар замежных спраў Вячаслаў Молатаў (справа) сустрэліся ў Крамлі 23 жніўня 1939 году, каб падпісаць пакт аб ненападзе.

Молатаў падпісвае дамову. Пакт даў Савецкаму Саюзу час падрыхтаваць войскі да канфлікту, які выглядаў непазьбежным.

Фон Рыбэнтроп цісьне руку Сталіну пасьля падпісаньня Дамовы аб сяброўстве, супрацоўніцтве і дэмаркацыі, якая была працягам пакту аб ненападзе.

Апошняя старонка (на нямецкай мове) дадатковага сакрэтнага пратаколу, які падзяліў цэнтральную і ўсходнюю Эўропу на «сфэры ўплыву».

Той самы дакумэнт па-расейску.

Адольф Гітлер сустракаецца з фон Рыбэнтропам у райхсканцалярыі па вяртаньні таго з Масквы.

Мапа, апублікаваная ў савецкай газэце «Известия» 18 верасьня 1939 году, на наступны дзень пасьля савецкага нападу на Польшчу, паказвае дэмаркацыйную лінію, якая вызначана пактам Молатава-Рыбэнтропа.

Нямецкія і савецкія войскі сустракаюцца на дэмаркацыйнай лініі, або так званай «Мяжы міру», у верасьні 1939 году.

Савецкі камісар Уладзімер Баравіцкі сустракаецца з нямецкімі афіцэрамі ў захопленым Берасьці, каб абмеркаваць падзел Польшчы паміж дзьвюма арміямі.

Нямецкія і савецкія вайскоўцы сустракаюцца ў Берасьці 22 верасьня 1939 году.

Савецкія і нямецкія вайскоўцы ў захопленым Берасьці, дзе яны наладзілі супольны парад перамогі 22 верасьня 1939 году.

Савецкі камісар Баравіцкі і адзін зь яго вайскоўцаў каля браневіка ў Берасьці.

Нямецкі падпалкоўнік Густаў-Адольф Рыбэль цісьне руку савецкаму камандзіру брыгады Сямёну Крывашэіну падчас супольнага нацысцка-савецкага параду ў Берасьці.

Брытанскі погляд на пакт аб ненападзе ў карыкатуры Дэйвіда Лоў у газэце Evening Standard 20 верасьня 1939 году.

Пакт Молатава-Рыбэнтропа, апублікаваны ў савецкай газэце «Праўда» 28 верасьня 1939 году.

Сталін і фон Рыбэнтроп на вокладцы амэрыканскага часопісу Newsweek 9 кастрычніка 1939 году.

Молатаў (зьлева) у Бэрліне 14 лістапада 1940 году. Пакт аб ненападзе заставаўся ў дзеяньні да нямецкага ўварваньня ў Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 году.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў12

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік7

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць