Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель прыбыла з візітам у Кіеў, перадае Інтэрфакс-Украіна.
Чакаецца, што ў суботу яна правядзе сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцанюком. Акрамя таго, Меркель пагутарыць з мэрамі Кіева, Данецка і Львова, а таксама прадстаўнікамі крымскіх татараў.
«У цэнтры ўвагі ўсіх размоў будзе сённяшняя сітуацыя ў Украіне і адносіны з Расіяй. Акрамя таго, гаворка будзе ісці аб канкрэтных магчымасцях падтрымкі Украіны ў цяперашняй сітуацыі», - паведаміў напярэдадні візіту нямецкае дыппрадстаўніцтва.
Па завяршэнні перамоваў з прэзідэнтам чакаецца сумесная прэс-канферэнцыя.
Падчас візіту канцлера Германіі ў Украіну будуць абмяркоўвацца сітуацыя на ўсходзе краіны, а таксама трэцяя хваля фінансавай дапамогі для Украіны ад краін Еўрасаюза.
Каментары