Свет

Аўстраліец пражыў 100 дзён з штучным тытанавым сэрцам у чаканні донарскай трансплантацыі

Самы доўгі перыяд паміж імплантацыяй і трансплантацыяй донарскага сэрца складаў 27 дзён.

Аўстраліец, які пакутаваў ад вострай сардэчнай недастатковасці, стаў першым чалавекам у свеце, які паспяхова пражыў 100 дзён з цалкам штучным тытанавым сэрцам у чаканні перасадкі донараўскага. Аўстралійскія даследчыкі і дактары, якія правялі аперацыю, заявілі, што імплантат меў «бясспрэчны клінічны поспех», піша Бі-бі-сі.

Пацыентам стаў 40-гадовы мужчына з Новага Паўднёвага Уэльса (штат на паўднёвым усходзе Аўстраліі). Ён добраахвотна пагадзіўся стаць першым атрымальнікам цалкам штучнага сэрца ў Аўстраліі (і шостым у свеце).

Першая пяцёрка такіх імплантацый была праведзеная летась у ЗША. Тады ўсе пацыенты атрымалі донараўскія сэрцы яшчэ да выпіскі з бальніцы. Самы доўгі перыяд паміж імплантацыяй і трансплантацыяй донарскага сэрца складаў 27 дзён.

Аўстралійскаму пацыенту ўстанавілі прыладу 22 лістапада ў бальніцы Святога Вінцэнта ў Сіднэі падчас шасцігадзіннай аперацыі, якую праводзіў кардыятаркальны хірург і хірург-трансплантолаг Пол Янсц.

Штучнае сэрца было распрацавана кампаніяй BiVACOR, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Каліфорніі. З ім пацыент пражыў больш за 100 дзён, пакуль у пачатку сакавіка яму нарэшце не перасадзілі донараўскае сэрца.

Вынаходніцтва ўяўляе сабой першую ў свеце імплантаваную ротарную крывяносную помпу, які можа цалкам замяніць чалавечае сэрца, выкарыстоўваючы тэхналогію магнітнай левітацыі для ўзнаўлення натуральнага крывацёку здаровага сэрца.

Імплантат, які пакуль знаходзіцца на ранніх стадыях клінічных даследаванняў, быў распрацаваны для пацыентаў з бівентрыкулярнай сардэчнай недастатковасцю ў канчатковай стадыі, якая звычайна ўзнікае, калі іншыя захворванні — найчасцей інфаркт і ішэмічная хвароба сэрца — настолькі пашкодзілі або аслабілі сэрца, што яно не можа эфектыўна перапампоўваць кроў па арганізме.

Заснавальнік кампаніі BiVACOR, аўстралійскі біяінжынер Дэніэл Тымс, які вынайшаў прыладу пасля смерці бацькі ад хваробы сэрца, адзначыў, што гэта «захапляльна — бачыць, як дзесяцігоддзі працы ўвасабляюцца ў жыццё».

«Уся каманда BiVACOR глыбока ўдзячная пацыенту і яго сям’і за тое, што яны даверыліся нашаму цалкам штучнаму сэрцу, — гаворыцца ў яго заяве. — Іх мужнасць пракладуць шлях да таго, каб яшчэ незлічоная колькасць пацыентаў атрымала гэтую ратавальную тэхналогію».

Паводле дадзеных урада Аўстраліі, які выдзеліў 50 мільёнаў долараў на распрацоўку і камерцыялізацыю прылады BiVACOR у рамках праграмы «Штучнае сэрца: на перадавой», штогод больш 23 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце пакутуюць ад сардэчнай недастатковасці, але толькі шэсць тысяч могуць атрымаць донарскае сэрца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць