Свет55

Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію

«Калі будзем здымаць санкцыі з Беларусі і Расіі, то ад гэтага ў NATO або ЗША праблем не зменшыцца, а толькі павялічыцца», — кажа прэм'ер Гінтаўтас Палуцкас.

У адказ на інфармацыю сусветных СМІ аб жаданні ЗША змякчыць санкцыі супраць Беларусі і аднавіць экспарт калійных угнаенняў з гэтай краіны, прэм'ер-міністр Гінтаўтас Палуцкас заяўляе, што паспрабуе растлумачыць сваім саюзнікам, што гэта было б вялікай памылкай, піша Delfi.lt.

«Сёння беларускі рэжым, з-за падаражэння лагістыкі і санкцый, не атрымлівае непасрэдна ў бюджэт амаль паўмільярда даляраў ЗША ад экспарту ўгнаенняў. Гэта значная сума, і, калі мы вернем яе ў бюджэт, не думаю, што Літве ці нашаму рэгіёну ад гэтага стане лепш», — сказаў Палуцкас.

На думку прэм'ер-міністра, новая адміністрацыя ЗША павінна ўлічваць не толькі патрэбу ў калійных угнаеннях, але і пагрозы бяспекі, якія ўзнікнуць у выпадку падтрымкі эканомік варожых краін.

«Калі будзем здымаць санкцыі з Беларусі і Расіі, то ад гэтага ў NATO або ЗША праблем не зменшыцца, а толькі павялічыцца. Пакуль у нас ёсць NATO ў якасці галоўнага абарончага парасоніка, я не чуў, каб ЗША абяцалі выйсці з яго, то ствараць сабе дадатковыя праблемы, фінансуючы тыя рэжымы, якія хочуць ваяваць з краінамі NATO, дакладна няма ніякага сэнсу», — растлумачыў ён.

На думку Палуцкаса, у ЕС могуць узнікнуць праблемы пры прыняцці пастановы аб падаўжэнні санкцый супраць Расіі, бо Венгрыя ўжо выказала сваю нязгоду. Аднак прэм'ер-міністр спадзяецца, што лідарам ЕС удасца знайсці спосабы абысці пазіцыю Венгрыі.

«На дадзены момант перад самімі лідарамі Еўрасаюза стаіць немалая галаваломка, як адаптаваць інструменты прыняцця рашэнняў, каб выключыць гэтую шкоднасную пазіцыю з працэсу прыняцця рашэнняў. Ці будзе гэта прыпыненне права голасу, ці будзе гэта рабіцца кваліфікаванай большасцю, ці ўгаворам не ўдзельнічаць у галасаванні, ці кампенсацыйнымі мерамі», — разважаў Палуцкас.

Каментары5

  • Федзя
    13.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • І
    13.03.2025
    Калі што РОСКАЛІЙ ці УРАЛКАЛІЙ не пад санкцыямі і ім спакойна гандлююць ўсе, ў тым ліку Летува.
  • США - прокладка путина и лукашенко
    13.03.2025
    США - прокладка путина, они будут прокладкой в поставках нефти в Германию на НПЗ Роснефти, они будут прокладкою в газопроводе Северный Поток, такой же прокладкой станут и для удобрении лукашенко.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект5

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект5

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць