Грамадства

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

​На мінулым тыдні паведамлялася пра нечаканыя адмены запісаў на візу ў пасольства Германіі, якія атрымалі некаторыя беларусы. Сваёй сітуацыяй з Onliner.by падзялілася мінчанка Алена, а таксама не менш чым пра дзесяць падобных выпадкаў паведаміў адміністратар найбуйнейшага чата ахвотных атрымаць шэнгенскую візу ў немцаў.​

Пасля выхаду нататкі ў рэдакцыю звярнуліся яшчэ некалькі чалавек з аналагічнай праблемай: камусьці адмянілі запіс нават на дзелавую візу.

Беларусы, засмучаныя такім паваротам падзей пасля 10—12 месяцаў чакання, меркавалі, што мае месца збой у сістэме. Пасольства сцвярджала, што заяўнікі проста не пацвердзілі свой візіт, пасля чаго заяўка аўтаматычна анулявалася. На запыт ад журналіста прадстаўнікі дыпмісіі не адказалі.​

У выніку гераіня папярэдняй нататкі Алена падзялілася добрай навіной: пасольства ўсё ж такі прызначыла ёй новую дату падачы — у чэрвені. Першапачаткова дзяўчына павінна была падаваць дакументы на шэнген у красавіку.​

«Я пакінула новую заяўку і атрымала дату ўжо на наступны дзень. Адразу ж яе пацвердзіла і на гэты раз зрабіла скрыншоты ўсіх старонак», — кажа Алена.​

Дзяўчына мяркуе, што ў яе выпадку магло дапамагчы тое, што з пасольствам звязалася нямецкая культурная арганізацыя, якая яе запрашала. Хоць яе прадстаўнікі таксама атрымлівалі толькі стандартныя «адпіскі» з візавага аддзела.​

Сітуацыі астатніх беларусаў, якія сутыкнуліся з адменай запісу, пакуль не вырашыліся. Аляксей, адміністратар візавага чата, распавёў, што звязваўся з чатырма людзьмі — нікому новую дату не прызначылі. Аднак у адной з заяўніц на старонцы з пацвярджэннем замест паведамлення аб адмене стала адлюстроўвацца першапачатковая дата, але са змененым часам візіту.​

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны6

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць