Сёння ў Манака пройдзе лёсаванне групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў, дзе БАТЭ выступіць ужо ў чацверты раз (2008, 2011, 2012, 2014).
Барысаўскі клуб трапіў у чацверты кошык, сюды ж трапілі «Андэрлехт», «Рома», АПОЭЛ, «Лудагорац», «Мальмё», «Марыбор», «Манака».
Значыць, кожная з камандаў будзе пасеяная ў сваёй групе на 4-е месца, і БАТЭ не дастанецца
а вось ёй трапіцца па адной камандзе з 1-га, 2-га і 3-га кошыкаў.
Першы кошык: Рэал, Барселона, Атлетыка Мадрыд, Чэлсі, Арсенал, Бенфіка, Порту, Баварыя.
Другі кошык: Шальке, Барусія Дортмунд, Ювентус, ПСЖ, Шахцёр Данецк, Зеніт, Базэль, Манчэстар Сіці.
Трэці кошык: Баер, Алімпіякас, ЦСКА, Аякс, Ліверпуль, Спортынг, Галатасарай, Атлетык Більбаа.
Такім чынам тэарэтычна група з БАТЭ можа выглядаць так: Чэлсі, Барусія, Аякс, БАТЭ, ці так: Арсенал, Базэль, Алімпіякас, БАТЭ і г.д.
Пачатак лёсавання а 18:45.
Пішаце ў каментарах, каго б Вы хацелі пабачыць з супернікаў у Беларусі?
Каментары