Адзін толькі пералёт у Каракас будзе каштаваць Беларусі 500 тысяч даляраў.
Адзін толькі пералёт у Каракас будзе каштаваць Беларусі 500 тысяч даляраў.
У хуткім часе ў Венесуэле пачне працу Нацыянальная беларуская выстава. Паехаць у Каракас збіраецца каля 300 чалавек. Побач з міністрамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў, навукоўцамі і журналістамі афіцыйных СМІ Беларусь будзе прадстаўляць Ірына Дарафеева са сваім тэатрам. Спявачка пацвердзіла, што пачала ўжо збірацца ў Лацінскую Амерыку. Нават песні на іспанскай мове пачала вучыць.
Да Каракаса можна толькі даляцець. Да таго ж, і не адным самалётам. Кампанія “Белавія” прапануе вылет з Мінску, з дзвюма перасадкамі ў Еўропе. Кошт пералёту ў абодва бакі – 1058 долараў. Пералёт з Масквы праз Франкфурт каштуе 1629 долараў. Памножце на 300 удзельнікаў дэлегацыі. Толькі пералёт абыйдзецца прыблізна ў 500 тысяч долараў. Колькі атрымаецца, калі сюды дадаць камандзіровачныя, аплату гатэля і гэтак далей, сказаць цяжка.
Каментары