Усяго патроху

Таямніцы карставай пячоры

Турыстычны бум на месца загадкавай зьявы чакаецца ў Глыбоцкім раёне на Віцебшчыне.

Геаграфічная назва возера

, якое працягвае расьці і сёньня, — Гінькава. Тутэйшыя кажуць — Правалішча. Але якая розьніца? Згінуць у вадзе ці праваліцца ў яе ў гэтым выпадку адно і тое ж.

Гаворыць Яніна Курашэвіч. Ёй сёлета 83 гады, жыве ў найбліжэйшай да возера вёсцы Барсукі:

— Мой тата памёр у 72 гады, яго бацька таксама пасьля 70‑ці. Апошні часта ўзгадваў, што ад старэйшых людзей чуў пра шыкоўны панскі палац і тутэйшы касьцёл, што разам зь берагам зваліліся назаўсёды ў возера Правалішча.

Пра існаваньне колішняга маёнтку сьведчыць яшчэ ацалелы падземны ход. Яго тут называюць пячорай, кажуць і пра нейкі падземны горад. Былі нават спробы дасьледаваць яго. Успаміны гэтых сьмельчакоў запісваў некалі Іван Волкаў — былы дырэктар школы ў вёсцы Псуя. Занатавана, што людзі запальвалі паходню й ішлі, пакуль яна ня тухла. Значыць, ужо не хапала кіслароду. Што сьмельчакі бачылі? Паўкруглую скляпеністую столь, тоўстыя дубовыя дзьверы, акаваныя жалезам, за дзьвярыма — пакоі.

У савецкі пэрыяд была спроба адшукаць у пячоры панскае золата. Марна. Раскопкі на глыбіні не пайшлі, бо грунт цьвёрды, а адпаведнай тэхнікі тады яшчэ не было. Не адважыліся чэкісты і на ўзрывы ў пячоры. Наверсе — вёска, хаты. Асьцерагаліся шырокага розгаласу пра сквапнасьць улады.

Цяпер ізноў разгараецца цікавасьць да возера Правалішча і яго навакольля. Любімая забаўка прыежджых — бачыць і слухаць, як спаўзае ад штуршка рукі камень. Ён не правальваецца адразу ў глыбіню, а коціцца, як колы па бруку, — моцна грукоча!

Возера Гінькава (Правалішча) — маладое. Ні на ім, ні ля яго няма забалочаных ці зарастаючых участкаў. У інстытуце геалёгіі Нацыянальнай акадэміі навук зробленая выснова, што яно ўзьнікла як рэха нейкага землятрусу, што дакацілася і да Беларусі. Магчыма, зямля тут дала трэшчыну, якую запоўніла вада. Нездарма возера больш падобнае на шырокую раку, што цячэ ў горным каньёне.

Журналіст з Глыбокага Ўладзімер Скрабатун — аўтар шматлікіх публікацыяў пра возера Правалішча і яго сэнсацыі. Ён лічыць, што ўвесну тут адбудзецца турыстычны бум.

— На адной зь вершалінаў пагорку ўчэпіста трымаюцца ўжо крыху аголенымі каранямі тры вялікія дрэвы. Яны пакуль служаць адзнакай уваходу ў пячору. Але калі будзе лёд раставаць і вады ў возеры стане больш, яна падточыць апору пад дрэвамі. Абрынуцца дрэвы, спаўзе бераг і ў пячору, напэўна, хлыне вада з возера, — прагназуе Ўладзімер Скрабатун.

Галіна Баравая, BulletinOnline.org

Глядзі яшчэ:
Фота і артыкул на сайце Radzima.org

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку9

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў13

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні54

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку9

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць