На хутары Шаблі ў аднаго з гасцей знайшлі марыхуану
На фестывалі «Дружба», што прайшоў на хутары «Шаблі» ў Валожынскім раёне ў пачатку жніўня, у 26-гадовага мінчаніна знайшлі марыхуану. 29 жніўня справу перадалі ў суд.
«Супрацоўнікі міліцыі на ўваходзе правяралі ўсіх, хто прыехаў на фестываль, – кажа следчы Следчага камітэта Уладзімір Падарэцкі, – і ў мужчыны знайшлі скрутак ў поліэтыленавым пакеце.
Як аказалася, гэта была марыхуана. Мужчына сказаў, што ўзяў яе, каб расслабіцца.
Заведзена крымінальная справа. Мужчыну могуць даць абмежаванне волі да 5 гадоў ці пазбаўленне волі ад 2 да 5 гадоў.
Каментары