Свет99

Біл Гейтс шкадуе пра кожную хвіліну, праведзеную з Джэфры Эпштэйнам

Вядомы прадпрымальнік, адзін са стваральнікаў Microsoft Біл Гейтс заявіў, што шкадуе пра «кожную хвіліну», праведзеную з фінансістам Джэфры Эпштэйнам, але адмаўляе абвінавачанні супраць сябе, якія з’явіліся ў чарнавіках электронных лістоў Эпштэйна, апублікаваных уладамі ЗША.

Біл Гейтс. Фота: AP Photo / Aaron Favila

У інтэрв’ю аўстралійскаму тэлеканалу 9News Гейтс сказаў, што шчыра просіць прабачэння за тое, што стасаваўся з Эпштэйнам.

«Я шкадую пра кожную хвіліну, праведзеную з ім, і прыношу свае прабачэнні», — сказаў мультымільярдэр.

Паводле яго слоў, тады ўвага была засяроджаная на тым, што Эпштэйн меў шырокія кантакты сярод вельмі багатых людзей і абяцаў прыцягнуць іх грошы на праекты ў сферы глабальнай аховы здароўя. Аднак цяпер Гейтс прызнае, што гэта быў тупіковы шлях і сур’ёзная памылка.

Нагодай для новых заяў сталі амаль тры мільёны старонак дакументаў, апублікаваных Міністэрствам юстыцыі ЗША. Сярод іх знайшлі чарнавікі лістоў Эпштэйна, у якіх ён сцвярджаў, нібыта меў з Гейтсам блізкія і кампраметуючыя адносіны.

Сам Гейтс катэгарычна адхіляе гэтыя сцвярджэнні, падкрэсліваючы, што лісты ніколі не былі адпраўленыя і з’яўляюцца выдумкай. Ён выказаў меркаванне, што Эпштэйн мог наўмысна спрабаваць яго скампраметаваць.

У адным з чарнавікоў 2013 года Эпштэйн абвінавачваў Гейтса ў пазашлюбных сувязях і рабіў шэраг скандальных заяў. Прадстаўнік Гейтса назваў гэтыя дакументы сведчаннем расчаравання Эпштэйна і яго гатоўнасці ісці на крайнія меры, каб зняславіць вядомага бізнэсмена.

Былая жонка Гейтса, Мелінда Фрэнч Гейтс, у інтэрв’ю NPR прызналася, што публікацыя дакументаў вярнула яе да вельмі балючых момантаў у шлюбе. Яна адзначыла, што ўсе нявырашаныя пытанні павінны тлумачыць тыя, каго яны датычаць, у тым ліку яе былы муж. Раней Мелінда ўжо казала, што сувязі Гейтса з Эпштэйнам паўплывалі на рашэнне аб разводзе з ім у 2021 годзе.

Гейтс паведаміў, што ўпершыню сустрэўся з Эпштэйнам у 2011 годзе, ужо пасля таго, як той прызнаў віну ў злачынствах, звязаных з непаўналетнімі. На працягу трох гадоў ён бываў на вячэрах з ім, але, паводле яго слоў, ніколі не наведваў прыватны востраў Эпштэйна і не меў на ім сэксуальных кантактаў.

«Я быў дурнем, праводзячы з ім час. Я быў адным з многіх людзей, якія шкадуюць, што калі-небудзь ведалі яго», — каецца Біл Гейтс.

Джэфры Эпштэйн памёр у 2019 годзе ў нью-ёркскай турме, дзе знаходзіўся пад следствам па абвінавачаннях у гандлі людзьмі з мэтай сэксуальнай эксплуатацыі. Аднак жа ніводнаму з вядомых людзей, згаданых у матэрыялах, афіцыйныя абвінавачанні выстаўленыя не былі, і ўсе яны адмаўляюць сваю датычнасць да злачынстваў Эпштэйна.

Каментары9

  • Эйзенштэйн
    06.02.2026
    А недзе на засакрэчанай выспе ў акіяне смяецца і абураецца, чытаючы навіны ў інтэрнэце, сапраўдны Джэфры Эпштэйн...
  • Добры дальнабой
    06.02.2026
    Поздно пить Боржоми, когда почки отказали
  • %
    06.02.2026
    Ніхалеры ен (Эпштейн) не памер у турме, відавочна забілі, бо вельмі шмат чаго ведаў

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць