Свет11

Пан Гі Мун аб'явіў аб стварэнні крызіснага цэнтра для барацьбы з эпідэміяй Эбола

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў міжнародную супольнасць выдзеліць $600 млн на барацьбу з эпідэміяй Эбола і аб'явіў аб стварэнні крызіснага цэнтра для каардынацыі міжнародных дзеянняў у процістаянні ўзнікшай небяспецы. Аб гэтым паведамляе Цэнтр навін ААН. 

Па выніках сустрэчы, у якой прынялі ўдзел генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Маргарэт Чань, каардынатар ААН па барацьбе з ліхаманкай Эбола Дэвід Набара, прэзідэнт Сусветнага банка і многія іншыя кіраўнікі ўстаноў сістэмы ААН, Пан Гі Мун расказаў, што была дасягнута дамоўленасць аб стварэнні крызіснага цэнтра па барацьбе з ліхаманкай Эбола для забеспячэння зладжанасці і эфектыўнасці намаганняў па барацьбе з вірусам. 

«Наша мэта — спыніць ліхаманку Эбола ў пацярпелых краінах на працягу шасці-дзевяці месяцаў і прадухіліць распаўсюджванне віруса ў міжнародным маштабе, — сказаў кіраўнік ААН. — Колькасць выпадкаў ліхаманкі Эбола расце імкліва. Хвароба распаўсюджваецца значна хутчэй, чым дзеянні ў адказ». 

Ён настойліва заклікаў авіякампаніі і суднаходныя кампаніі не адмяняць рэйсы ў пацярпелыя краіны. «Забарона палётаў і дастаўкі паслуг не стрымае ліхаманку Эбола ад распаўсюджвання, аднак гэта не дасць магчымасці медыкам дабрацца да людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, — лічыць Гі Мун. — Стыгма і домыслы могуць нанесці такую ж шкоду, як і сам вірус». 

У адказ на ўспышку ліхаманкі Эбола ў краінах Заходняй Афрыкі ААН ужо выдзеліла са свайго Цэнтральнага фонду рэагавання на надзвычайныя сітуацыі $6 млн. Гэтыя сродкі, якія накіроўваліся ў рэгіён у перыяд з красавіка па чэрвень, былі прызначаны для аказання першай медыцынскай і харчовай дапамогі. Тым часам Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе, што для перамогі над ліхаманкай Эбола неабходны сотні мільёнаў долараў ЗША. 

Прадстаўнік СААЗ Тарык Ясарэвіч паведаміў, што Сусветны банк паабяцаў выдзеліць $200 млн. Афрыканскі банк развіцця прадаставіў $60 млн. Самой СААЗ спатрэбіцца сума ў памеры $60 млн, а астатнія сродкі будуць накіраваны ў краіны, якія пацярпелі ад эпідэміі. 

У рэгіёне Заходняй Афрыкі не хапае медыкаў, медыцынскіх цэнтраў і абсталявання. Цяпер у пяці краінах рэгіёна Заходняй Афрыкі працуюць прыкладна 200 спецыялістаў СААЗ: 70 — у Сьера-Леонэ, 59 — у Гвінеі, 58 — у Ліберыі, 14 — у Нігерыі і Сенегале. Таксама з дапамогай нацыянальных міністэрстваў аховы здароўя да барацьбы з вірусам прыцягваецца мясцовы медыцынскі персанал, што аплачваецца СААЗ. 

Цяперашняя ўспышка ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы з'яўляецца беспрэцэдэнтнай па маштабах. На гэты момант у Ліберыі, Сьера-Леонэ і Гвінеі вірусам Эбола былі інфіцыраваны 3069 чалавек. Прыкладна 1550 з іх памерлі. Да гэтага часу вірусам заразіліся 256 медработнікаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло4

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць