Меркаванні44

Якія помнікі ахоўвае дзяржава ў Горадні

Усё пачалося з шыльдаў на Замкавай. Госьці, каторым я на самай старой вуліцы паказваў былы палац Масальскіх XVII ст., або камяніцу Храптовічаў XVIII ст., пачалі тыкаць на надпісы, разьвешаныя на кожным з будынкаў, што гэта ня тое, пра што я кажу, а помнік архітэктуры 1 чвэрці — 2 паловы ХІХ ст...

Усё пачалося з шыльдаў на Замкавай. Госьці, каторым я на самай старой вуліцы паказваў былы палац Масальскіх XVII ст., або камяніцу Храптовічаў XVIII ст., пачалі тыкаць на надпісы, разьвешаныя на кожным з будынкаў, што гэта ня тое, пра што я кажу, а помнік архітэктуры 1 чвэрці — 2 паловы ХІХ ст...

Цяжка сказаць, што больш весяліць тых, хто чытае гэты выраз: элегантна прапісаныя храналягічныя рамкі, ці адпаведнасьць рэчаіснасьці гэтай храналёгіі.

Я спачатку таксама сьмяяўся, бо думаў, што ўлады проста наштампавалі ўнівэрсальных шыльдаў і разьвесілі іх па будынках. Але на гарадзенскім тэатры лялек на вочы мне патрапіла шыльда: «Будынак былога манэжу. 1780-я гг.»

Грэшны. Я падумаў на мясцовыя ўлады. Гэта яны, бедныя, ня ведаюць, што манэж, у якім пры Тызэнгаўзе праходзілі прадстаўленьні, знаходзіўся зусім ня там, дзе зараз стаіць былы губэрнскі тэатар канца ХІХ ст. Але ж пераемнасьць тэатральнай традыцыі патрабуе мітаў (праўда зараз аналягічныя шыльды можна сьмела вешаць, прынамсі, на Гарадзенскім драматычным і Тэатры Велькім у Варшаве) але… Няхай будзе. У нас так мала легендаў! — падумаў я. Таму дараваў і гэта.

Стаіць у нас у Горадні будынак 1975 г. — узор звычайнага гарадзкога драўлянага дому канца XIX ст., зроблены не на тым месцы і ня з тых матэрыялаў. Зробленая савецкімі ўладамі таму, што ў тым драўляным дамку жыла Эліза Ажэшка. Гэты будынак таксама ахоўваецца дзяржавай. На сьцяне таксама вісіць «ахоўная грамата». І што мы чытаем? Гэта, аказваецца, помнік архітэктуры канца XVIII ст., пабудаваны ў Гарадніцы з ласкі Тызэнгаўза. Хто ня верыць, прыяжджайце і пабачце на ўласныя вочы. Да такога ўлады яўна не маглі дадумацца. Таму мне прыйшлося лезьці ў першакрыніцу — «Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь», зацьверджаны пастановай Міністэрства культуры РБ 10.04.2003 №11 з пазьнейшымі папраўкамі. Чым далей, тым вышэй у мяне валасы станавіліся дыбарам. Аказваецца, храналягічныя недакладнасьці вытворцамі шыльдаў слова ў слова ўзятыя з гэтага дакумэнту. І гэта яшчэ кветачкі.

Самае страшнае, што большасьць помнікаў архітэктуры Горадні папросту ня ўнесена ў сьпіс. У Баранавічах паводле дакумэнту помнікаў больш, чым у Горадні. У сьпісе няма ніводнага прыкладу гарадзенскага мадэрну, ніводнага — канструктывізму, з эклектыкі толькі Пакроўская і Ўладзімерская цэрквы. Нават з клясыцызму толькі чатыры камяніцы (а іх нашмат больш). У Горадні дзяржавай ахоўваюцца толькі манумэнтальныя пабудовы: замкі, храмы (апроч кірхі), парэшткі Гарадніцы і агулам дзьве вуліцы: Замкавая і Ажэшкі.

Дык можа, мы настолькі багатыя? Нас абміналі войны і ліхалецьці, што мы можам ахвяраваць бяз стратаў для беларускай культуры пару-тройку дзясяткаў гістарычных будынкаў?.. У «беднай» Празе ахоўваюць ня толькі Карлаў мост і Злоту улічку, але і ўсе канструктывісцкія асабнякі і трансфарматарныя будкі пачатку XX ст., і нават функцыяналістычны унівэрмаг 1974 году пабудовы. Дык хіба ж яны бедныя?..

А можа ў нашай краіне прынятае правіла: ўсё, што маладзей за клясыцызм, — не ахоўваць? Дык не. Менскія, да прыкладу, Дом Афіцэраў і кінатэатар Перамога, нават мазаікі 1970-х гг. насупраць нацыянальнай бібліятэкі таксама ў сьпісе. А Баранавіцкія помнікі — гэта зусім сьціплыя будынкі міжваеннага пэрыяду.

Напрыканцы хацеў бы нагадаць Ігару Мяфодзьевічу Чарняўскаму, што вышэй згаданы сьпіс складалі прафэсіяналы з панскай канторы і зацьвярджаў таксама прафэсіянал.

А можа, у нас прафэсіяналамі лічацца толькі тыя, хто атрымаў грошы, і ня важна як выканана праца?

А можа, у нас папросту прафэсіяналаў няма, а ёсьць толькі чыесьці браты і сваты?..

Ігар Лапехa, harodnia.com

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць