Меркаванні44

Святлана Калінкіна пра Пятра Марцава: Адзін такі

Трэба, неабходна напісаць штосьці годнае маштабу Пятра Марцава, таму што сышоў чалавек-эпоха, чалавек-легенда беларускай журналістыкі. Трыумфальны і трагічны. Публічны і самотны. Адзін такі.

Столькі ўсяго разам перажыта — таго, што ўвойдзе ў падручнікі па гісторыі журналістыкі, але сёння гэта не здаецца важным. Плачу і чамусьці ўзгадваю нейкія неістотныя для гісторыі глупствы.

Памятаю, у мяне захварэў сын. І я, не дачакаўшыся пакуль газету адправяць у друкарню, з'ехала дадому. Назаўтра «БДГ» выйшла з белымі плямамі на месцы, дзе павінны былі быць табліцы. Ганебны, недаравальны пракол, за які трэба адразу звальняць. «Ды нічога, — сказаў Пеця. — Як сын?»

А калі ў мяне рухнула вялікае каханне, ён, зразумеўшы, што мне зусім кепска, сказаў: «Мы едзем на Нарач».

— Нікуды я не паеду.

— Паедзеш.

— Не паеду.

— Хутка збірай рэчы, альбо я палезу па шафах і зраблю гэта сам.

І мы паехалі. І ён выгульваў мяне двое сутак. На трэція стала лягчэй.

Самае памятнае віншаванне з днём нараджэння — таксама Пеця. Ён тады ляжаў у лякарні і прыйсці не мог. Аднак акурат а 00.01 у мяне пачуўся званок у дзверы. На парозе стаяў Пецеў кіроўца з букетам, неверагоднага памеру. «Было строга загадана патэлефанаваць роўна ў адну хвіліну — ні пазней, ні раней. Паспеў?»

А яшчэ памятаю: нас з ім праняло на Земфіру і «Неба Лондана». Кампанія была вясёлая. «Неба Лондана» — сумнае. У выніку мы сустракалі світанак пад вішнямі, пад Земфіру разглядаючы неба.

…Разумею, што нясу нейкую сентыментальную лухту. Але чамусьці сёння не памятаю Марцава-выдаўца, бізнэсмэна, строгага шэфа. У маім калейдаскопе сюжэтаў ён зусім не начальнік і зусім ня пафасны. Ён дзіўны, утрапёны і чалавечны.

Божа, ну чаму?!.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць