Спорт11

«Цмокі-Мінск» прэзентаваў каманды новага сезона 2014/15 ФОТА

Сёння баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» прэзентаваў каманды сезона 2014/15 г.

Чырлідарка ў чаканні прэзентацыі.

Генеральны дырэктар клуба Юрый Шакола назваў мінулы год самым паспяховым у гісторыі клуба.

Юрый Шакола.

У новым сезоне клуб будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце Беларусі, Еўрачэленджы і Адзінай лізе ВТБ. У сувязі з тым, што кіраўніцтва Адзінай лігі ВТБ вырашыла ў гэтым годзе не дзяліць каманды на групы, «Цмокам» давядзецца правесці 30 матчаў у гэтым турніры.

Улетку клуб пакінулі Аляксей Трасцянецкі, Дзяніс Коршук, Дэмонтэ Харпер і Вінсэнт Хантэр. Аднак да клуба далучыліся два амерыканскія легіянеры Рашан Фрымэн і Рэджэр Даўэл, а таксама беларусы Аляксандр Кудраўцаў, Аляксандр Семянюк і Дзяніс Пастухоў.

Мужчынская каманда «Цмокі-Мінск».

Склад мужчынскай каманды «Цмокі-Мінск» у гэтым сезоне наступны: Павал Ульянка, Рэджэр Даўэл, Рашан Фрымэн, Раман Рубінштэйн, Бранка Міркавіч, Аляксей Лашкевіч, Яўген Белянкоў, Дзяніс Пастухоў, Аляксандр Семянюк, Віталь Лютыч, Мікіта Мешчаракоў і Аляксей Кудраўцаў. Галоўны трэнер каманды — Аляксей Крыванос, яму асістуюць Расціслаў Варгун і Рымантас Грыгас.

Капітан мужчынскай каманды Аляксей Лашкевіч з талісманам каманды Цмокам. 
Жаночая каманда. У цэнтры — Андола Дорч і Гедрэ Пугайтэ.

За жаночую каманду гуляюць Ала Мураўская, Кацярына Урбановіч, Вольга Зюзькова, Марыя Папова, Кацярына Кальвінкоўская, Дыяна Сізонава, Вікторыя Панкова, Вольга Вашкевіч, Кацярына Пратасевіч, Яўгенія Сцяпанава, Юлія Гапонава, Жанна Гарадзецкая, літоўская легіянерка Гедрэ Пугайце і Андола Дорч з ЗША. Трэніруюць жаночую каманду Андрэй Ваўлеў, Сяргей Светнік і Аляксей Пынцікаў.

Капітан каманды Жана Гарадзецкая і Юрый Шакола. 

Расклад матчаў Адзінай лігі ВТБ можна паглядзець тут. Першая гульня адбудзецца 11 кастрычніка супраць расійскіх «Хімак». Календар Еўрачэленджу даступны па наступнай спасылцы. Расклад гульняў Еўракубка жаночай каманды «Цмокаў» можна знайсці тут.

Каментары1

Цяпер чытаюць

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»2

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»

Усе навіны →
Усе навіны

У Барселоне збіраюцца абкласці вялікімі зборамі круізных турыстаў

Беларуска не паверыла інтэрнэту і пацягнулася ў Крым33

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна2

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma7

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»2

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць