Сімволіка свята звязана з вобразамі сонца, птушак, змей, якія падкрэсліваюць заканчэнне лета, а таксама пазначаюць перыяд завяршэння збору ўраджая.
На Уздзвіжанне сонца «дзвіжацца, грае, скача, пераліваецца рознымі колерамі», што сведчыць пра непасрэднае дачыненне гэтага свята да дня восеньскага раўнадзенства.
Свята Уздзвіжанне (27 верасня па н.ст.) мае празрысты сэнс, звязаны з ідэяй усталявання крыжа, які таксама сімвалізуе сакральны цэнтр Сусвету і можа разглядацца ў якасці ўвасаблення Сусветнага Дрэва.
Уздзвіжанне – гэта час завяршэння лета і пачатку Выраю, калi на небе iзноў бачны Млечны Шлях У народнай астраніміі ён называецца «Птушыная дарога», бо ўяўляецца арыенцірам для птушак, якія ляцяць у Вырай.
У гэты ж дзень і змеі рушаць на зімоўку за Вужыным Царом, таму існавала забарона наведваць лес.Калi вы ўсё ж сустрэліся са змяiнай працэсіяй, то рассцяліце перад Царом абрус з хлебам–соллю i пакланiцеся да зямлi, і тады той, прапаўзаючы праз абрус, скіне вам у падзяку з кароны залаты ражок. Хуценька хапайце яго і як мага хутчэй уцякайце, не азіраючыся. Вы набудзеце незвычайную мудрасць i пранiклiвасць, здольнасць угадваць чужыя думкi, выходзiць з самых цяжкiх абставiн; на яго таксама не дзейнiчаў змяiны яд.
Этнакрама «Рагна», вул. Сухая, 4 (ст. м. «Фрунзенская»).
Час працы:
- панядзелак-субота – 10:00-20:00;
- нядзеля – 10:00-17:00.
Чакаем усіх!
Дадатковая інфармацыя: vk.com/ragna_by альбо па тэлефонах: +375 44 541 47 68, +375 29 834 69 87.
Каментары