Аляксандр Шрамко. Дзённік святара66

Ці вылезем з пячоры?

Хаця шум вакол так званых "пензенскіх сядзельцаў", сярод якіх апынулася і некалькі беларусаў, ужо і значна сьціх, але ўсё ж падзея застаецца сярод самых гарачых навінаў. З блогу а. Аляксандра Шрамка.

Хаця шум вакол так званых “пензенскіх сядзельцаў”, сярод якіх апынулася і некалькі беларусаў, ужо і значна сьціх, але ўсё ж падзея застаецца сярод самых гарачых навінаў.

Асабіста да мяне зьвярталіся з двух сродкаў масавай інфармацыі, пры тым беларускіх, з просьбай даць камэнтарый. Але, на жаль, як я пабачыў, з майго камэнтару ўзятае зусім ня тое, на што я хацеў зьвярнуць больш за ўсё увагу. Таму хачу з нагоды падзеяў вакол “пензенскіх сядзельцаў” выказаць нейкія думкі. І ня столькі наконт гэтых самых сядзельцаў, колькі наконт рэакцыі ў грамадстве і СМІ на такога кшталту паводзіны.

Ад самага пачатку галоўнымі словамі для апісаньня гэтых падзеяў сталі “сэкта” і “сэктанты”. Вядома, што словы гэтыя даўно ў нас выкарыстоўваюцца ў чыста нэгатыўным аспэкце. Такім чынам гэтым людзям адразу быццам выносіўся прысуд. І адразу чамусьці ўсе вельмі аклапаціліся, што з гэтымі “сэктантамі” рабіць. Тое, што трэба нешта рабіць, амаль ні у каго не вызвала сумневу. Больш таго, як, напрыклад паказвалі вынікі апытаньня на расейскім рэлігійным партале Крэда, большасьць схілялася к таму, што трэба штурмаваць і гвалтоўна прымусіць “сэктантаў” адмовіцца ад свайго “антысацыяльнага” ўчынку. Гэта тым больш уражвае, што партал большасьцю наведваюць людзі дастаткова крытычныя.

Мне, на жаль, не сустракаліся апытаньні на гэты конт чыста па Беларусі. Можа б мы тут бы і прадэманстравалі сваю вядомую “талерантнасьць”. Але штосьці мне падказвае, што паказчыкі былі б не істотна іншыя.

Рэакцыя на “сядзельцаў” гэта фактычна і ёсьць тэст на сапраўдную талерантнасьць, тэст на здольнасьць паважаць іншы вобраз жыцьця, і іншыя перакананьні, калі нават ты зусім іх не падзяляеш. Калі падумаць, сама бурная рэакцыя сьведчыла аб тым, што людзям ў постсавецкім грамадстве яшчэ вельмі чужыя лібэральныя каштоўнасьці. Напружвае сам факт, што можна жыць і паводзіць сябе інакш, “не як усе”. Самае цікавае, што людзі унутры разумеюць, што так нельга ставіцца, але нічога не маглі зрабіць са сваімі рэфлексамі. Таму сабе ў апраўданьне ціснулі на тое, што там жа дзеці. Але фальшывасьць гэтых клопатаў ляжыць на паверху. Чаму мы турбуемся менавіта за гэтых дзяцей, калі столькі іх жыве без прыгляду, галадае, бамжуе, асабліва ў Расіі. А колькі пакутуе з бацькамі-алкаголікамі? Але чамусьці заўсёды, яшчэ з савецкага часу, у барацьбе супраць любых “сэктантаў” заўсёды абыгрываецца нейкі незвычайны клопат наконт дзяцей.

На самой справе, калі цябе сапраўды хвалюе, прынясі людзям цёплую вопратку, ежу, лекі і г. д. Пакуль іх паводзіны тычацца толькі іх саміх, яны нікому не пагражаюць, паважай іх права жыць у адпаведнасьці са сваімі перакананьнямі. Калі нават ты лічыш іх цалкам памылковымі.

“Сядзельцы”, прыйдзе час, вылезуць... А ці вылезем мы з пячоры унутранага саўка зь ягонымі жахамі перад “сэктанствам” і навогул любым іншадумствам?

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома7

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з Канады некалькі гадоў судзіўся з жонкай за дзяцей. Жонка хацела, каб выплачваў грошы і на яе ўтрыманне9

Тэлеграм-канал Марыны Золатавай прызналі экстрэмісцкім1

На «Беларуськаліі» загінуў 29‑гадовы рабочы

Ціханоўская заклікала беларусаў на эміграцыі быць больш актыўнымі, а не спадзявацца на кабінеты56

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу13

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot19

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома7

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць