Аляксандр Шрамко. Дзённік святара

Каму сьвята, каму жах

Сьвята ў Кіеве 1020 годзьдзя хрышчэньня Кіеўскай Русі для каго сьвята, а для каго і ня вельмі. Нават і не сьвята зусім, а амаль што апакаліпсіс мясцовага маштабу. Піша ў сваім блогу а. Аляксандар Шрамко.

Сьвята ў Кіеве 1020 годзьдзя хрышчэньня Кіеўскай Русі для каго сьвята, а для каго і ня вельмі. Нават і не сьвята зусім, а амаль што апакаліпсіс мясцовага маштабу. У вялікай паніцы ктаўніцтва Маскоўскага Патрыярхату. Менавіта кіраўніцтва ў Маскве. У Кіеве з боку прадстаўнікоў УПЦ МП гучаць розныя заявы і меркаваньня, нават супрацьлеглыя. Напрыклад, архімандрыт Кірыл (Гаварун), старшыня аддзелу зьнешніх царкоўных сувязей УПЦ МП цалкам на баку афіцыйнай маскоўскай пазыцыі і вельмі нэгатыўна ставіцца да самаго факту візыту патрыярха Варфаламея і пужае народ ужо быццам падрыхтаваным далучэньнем да Канстантынопаля Кіеўскага патрыярхату. Зусім процілеглыя меркаваньні ў пратаіярэя Георгія Каваленкі, шэф-рэдактара сайту “Праваслаўе ў Украіне”. Ён лічыць, што ператварэньне Кіеўскага патрыярхату ў мітраполію Канстантынопаля можа стаць пачаткам царкоўнага міру ў краіне. “Для нас прынцыповая ня еднасьць у рамках юрысдыцыі ці адной эрархічнай структуры, для нас прынцыповая еднасьць у Хрысьце і ў Адзінай Сьвятой Саборнай і Апостальскай Царкве”, - кажа ён.

Такім чынам, у радах самой УПЦ МП няма еднасьці і адзінай стратэгіі ў дадзенай сытуацыі. Чамусьці пакуль не чуваць епіскапа Александра (Драбінкі), які лічыцца прыхільнікам украінскай аўтакефаліі.

Як вядома, маскоўскі патрыярх накіраваў лісты да патрыярхаў і мітрапалітаў сусьветнага праваслаўя адмовіцца ад удзелу ў кіеўскіх сьвяткаваньнях. Ужо вядома, што з нагоды гэтага ціску ў Кіеў не прыедзе патрыярх Грузінскі і мітрапаліт Кіпрскі.

На заўтра плянуецца прыбыцьцё ў Кіеў патрыярха Аляксія, але выказваюццца думкі, што ён яшчэ можа адмовіцца. Кажуць нават, што сам ён вельмі не жадае ехаць, але чамусьці гэты ягоны візыт патрэбны палітычнаму кіраўніцтву дзяржавы, і на яго ціснуць па дзяржаўнай лініі.

Самае цікавае, што прадстаўнікі усяленскага патрыярхату неаднаразова запэўнівалі, што “патрыярх Варфаламей прыбудзе ў Кіеў толькі для таго, каб правесьці ўрачыстую літургію сумесна з патрыярхам маскоўскім Аляксеем ІІ і іншымі запрошанымі на сьвяткаваньне сьвятарамі; іншых мэтаў у візыту няма”.

Але уся роўна ўсе нешта чакаюць. Хто з надзеяй, хто з напружанасьцю. Можа і проста з перапалоху: у страха вялікія вочы. Мне асабіста мала верыцца, што менавіта ў гэтыя дні патрыярх Варфаламей раптам пойдзе на рашучыя крокі. Тым больш, што ягонага жаданьня яшчэ недастаткова – праваслаўны патрыярх не мае такой асабістай улады, як, напрыклад, Папа Рымскі. Але, зразумела, сказаць нешта такое і можа, хаця б псыхалягічна настроіць на адпаведны накірунак.

Яшчэ маі разважаньні з гэтай нагоды.

Фота: афіцыйны сайт прэзыдэнта Украіны, Партал-Credo.Ru

Каментары

Цяпер чытаюць

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць