Грамадства22

БЧ скарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам Расіі, Украіны і краін ЕС на зімовы час

У сувязі з пераходам у ноч з 25 на 26 кастрычніка суседніх з Беларуссю краін на зімовы час Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы скарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў. 

Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, цягнік № 2 Мінск — Масква, які цяпер адпраўляецца з Мінска ў 21.30 і прыбывае ў Маскву ў 8.05, з 26 кастрычніка будзе адпраўляцца са сталіцы Беларусі ў 22.06 (час прыбыцця застанецца без змены). Цягнік № 1 Масква — Мінск з пераходам на зімовы час будзе адпраўляцца з расійскай сталіцы ў 21.25 (цяпер адпраўляецца ў 22.25) і прыбываць у Мінск, як і раней, у 7.25. 

Цягнік № 86 Мінск — Кіеў, які адпраўляецца са сталіцы Беларусі ў 21.56 і прыбывае ў Кіеў у 7.51, з 26 кастрычніка будзе адпраўляцца з Мінска ў 22.45 (час прыбыцця ў Кіеў не зменіцца). З пераходам на зімовы час цягнік у зваротным напрамку будзе адпраўляцца з Кіева ў 21.19 (да 26 кастрычніка адпраўляецца ў 22.25), час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без змены — 8.25. 

Цягнік № 805 Мінск — Вільнюс пасля пераходу на зімовы час будзе адпраўляцца з Мінска ў 8.40 (цяпер у 7.40) і прыбываць у канцавы пункт згодна з ранейшым раскладам — у 10.10. Час адпраўлення цягніка № 806 Вільнюс — Мінск з літоўскай сталіцы пасля 26 кастрычніка застанецца нязменным — 18.14, але прыбываць у сталіцу Беларусі цягнік будзе на гадзіну пазней, у 21.44 (цяпер у 20.44). 

Пасля 26 кастрычніка зменіцца расклад руху цягніка № 87 Мінск — Рыга: замест 21.30 састаў будзе адпраўляцца з Мінска ў 22.35 (час прыбыцця ў Рыгу застанецца ранейшым — 9.30); у зваротным напрамку цягнік будзе адпраўляцца з Рыгі па-ранейшаму ў 18.35, але прыбываць у сталіцу Беларусі ён будзе ў 7.46 (цяпер у 6.35). 

Цягнік № 115 Мінск — Варшава, які адпраўляецца з Мінска ў 20.44 і прыбывае на станцыю Варшава-Заходняя ў 5.55, пасля пераходу на зімовы час будзе адпраўляцца з Мінска ў 21.45, час прыбыцця застанецца без змены. Цягнік № 116 Варшава — Мінск будзе адпраўляцца са сталіцы Польшчы згодна з ранейшым раскладам у 20.52 і прыбываць у Мінск у 9.26 (цяпер у 8.38). 

Пасля пераходу на зімовы час зменіцца час адпраўлення і прыбыцця і некаторых іншых цягнікоў міжнародных зносін. Акрамя таго, у сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны і расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі. 

Падрабязную інфармацыю пра расклад міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце БЧ www.rw.by, у чыгуначных касах і па тэлефонах службаў даведкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?21

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Эфектыўны ціск на Лукашэнку — эканамічныя, палітычныя санкцыі і непрызнанне выбараў9

«Настаўніца мыла дошку, пакуль сына білі». Трэцякласніку ў мінскай школе выбілі зубы, маці пайшла ў суд і выйграла23

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?21

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць