Грамадства1313

Памочнік прэзідэнта: Беларусы лічаць галоўнай пагрозай для краіны страту беларускай мовы

Беларусы лічаць адной з галоўных пагроз для краіны страту беларускай мовы, сведчаць вынікі ліпеньскага апытання Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, якія ўпершыню агучыў памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды на сустрэчы 16 кастрычніка са студэнцкім актывам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Падчас сацыялагічнага апытання, паведаміў ён, рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне, якія доўгатэрміновыя для краіны пагрозы (да 2030 года) яны бачаць. 

«Пагроза нумар адзін — памяншэнне насельніцтва з-за нізкай нараджальнасці, адказалі 37% апытаных. На другім месцы — страта беларускай мовы, на трэцім — п'янства і алкагалізм, на чацвёртым — наплыў мігрантаў з іншых краін, на пятым — экалагічныя праблемы, на шостым — зніжэнне ўзроўню жыцця», — канстатаваў Кірыл Руды. 

Хацелася б, адзначыў ён, даведацца меркаванне насельніцтва аб тым, якой яно бачыць нацыянальную эканоміку ў будучыні. Разам з тым падчас сацыялагічнага апытання ў рэспандэнтаў запыталі аб стаўленні да цяперашняй эканамічнай сітуацыі ў краіне. 

«30% ацанілі яе як станоўчую, 30% — як адмоўную, а 30% наогул не разумеюць, што адбываецца ў эканоміцы», — канстатаваў Кірыл Руды. 

Падчас сацыялагічнага апытання, паведаміў памочнік прэзідэнта, у беларусаў цікавіліся таксама, у якіх інтэграцыйных аб'яднаннях варта ўдзельнічаць краіне. «30% падтрымліваюць членства краіны ў Еўразійскім эканамічным саюзе, 20% выступаюць за нейтралітэт, 10% — за членства Беларусі ў Еўрасаюзе», — канстатаваў Кірыл Руды. 

Паводле яго слоў, асноўныя перавагі Беларусі ад удзелу ў Еўразійскім эканамічным саюзе беларусы бачаць у тым, што гэтае інтэграцыйнае аб'яднанне забяспечвае рынак збыту для беларускіх тавараў, фінансавую дапамогу з боку Расіі, атрыманне танных энерганосьбітаў. 

«У якасці пагроз удзельнікі апытання назвалі адток кваліфікаваных кадраў у Расію, зніжэнне канкурэнтаздольнасці тавараў, павышэнне мытаў», — сказаў Кірыл Руды. Разам з тым, дадаў ён, 75% падтрымліваюць сацыяльна-эканамічную інтэграцыю з Расіяй і толькі 9,7% апытаных выказаліся супраць.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася24

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, вы пыласосіце няправільна9

Трамп дадаў сябе на гару з прэзідэнтамі ЗША15

Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат7

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі4

«Я адстаяў 70 хвілін». Мінчукі прыйшлі на стадыён «Дынама» глядзець Лігу чэмпіёнаў — многія засталіся галодныя і без піва7

Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім1

Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі10

Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася24

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць