Грамадства77

Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат

Вось як выглядае лагер на базе воінскай часці пад Мінскам.

Фота тут і далей: «Прысталічча»

Дзесяцікласнікі Мінскага раёна праходзяць навучальна-палявыя зборы на базе воінскай часці 3310. Зборы зрабілі абавязковым этапам курса дапрызыўнай падрыхтоўкі, ад якога залежыць гадавая адзнака, піша «Прысталічча». 

Сёлета тут сабралі 176 хлопцаў і дзяўчат з дзесяці школ. Навучэнцы прыехалі з Бараўлян, Заслаўя, Гатава, Ждановічаў, а таксама з Мінска.

Сфармавалі шэсць узводаў па 30 чалавек.

Пад'ём — а 7‑й гадзіне раніцы, далей зарадка, пастраенні, заняткі. Тут праходзіць агнявая, тактычная, інжынерная, медыцынская падрыхтоўка. 

«Медыцынская падрыхтоўка цяпер доўжыцца каля 20 гадзін замест ранейшых чатырох-васьмі. Агнявая — да 40 гадзін», — кажа дырэктар лагера, кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Бараўлянскай СШ №2 Яўген Цівуноў.

Зборы падоўжылі да дзесяці сутак і перанеслі на базу вайсковай часці, тады як раней яны доўжыліся пяць дзён і праходзілі проста ў школах.

Тэлефоны тут выдаюць на дзве гадзіны на дзень. Дзяцей вучаць прыбіраць лагер, ідэальна запраўляць ложак, хадзіць строем.

Нараўне з хлопцамі ўсе выпрабаванні праходзяць і некалькі дзяўчат.

«Мы трэніруем штурм акопаў і будынкаў, разборку аўтаматаў, медыцыну, тапаграфію, надзяваем процівагазы і АЗК (агульнавайсковы ахоўны камплект), — расказваюць дзяўчаты.

Акрамя заняткаў у школьнікаў ёсць культурная праграма: віктарыны на веданне гісторыі, патрыятычныя фільмы і ваенна-патрыятычнае караоке.

Каментары7

  • Жвір
    31.05.2026
    Ніколі такога не было, і вось ізноў...(с)
  • My friends say me
    31.05.2026
    Ion, ты ужо разабрауся.

    Гугл: сорос статья нато 1993
  • Ёсік
    31.05.2026
    Добра запраўляць ложак, хадзіць шыхтам. Як была саўковая армія, такой і засталася. Штурмаваць акопы? Мясныя штурмы. Толькі беларусаў у разы меней, чым расейцаў, вельмі хутка скончацца ў штурмах. А лукашыская зграя лічыць, што гэтыя школьнікі пабягуць іх ратаваць, за іх будуць гінуць?

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам29

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна77

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам29

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць