Эканоміка44

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі

Беларускі бізнэс сутыкаецца з праблемамі ў пастаўках у Расію напярэдадні запуску сістэмы пацвярджэння чакання тавараў (СПЧТ), піша Office Life.

Фота: LookByMedia

На гэтым тыдні Мінфін Расіі пацвердзіў, што новая сістэма запусціцца з 1 чэрвеня.

Па інфармацыі старшыні Каардынацыйнай рады Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Андрэя Капыткі, беларускія экспарцёры ўжо атрымліваюць адмовы ад прадстаўнікоў бізнэсу Расіі, з якімі маюць кантракты ў рамках дзейнасці новай сістэмы.

«Адным з асноўных пунктаў СПЧТ для атрымання QR-кода ўвозу тавару з Беларусі ў Расію з'яўляецца ўнясенне забяспечвальнага плацяжу. І зараз расійскі бізнэс адмаўляецца яго ўносіць, матывуючы тым, што выгадней набыць такі тавар на тэрыторыі Расіі, — распавёў Андрэй Капыток. — На прапанову беларускага боку вылічваць розніцу за новыя пастаўкі ці пастаўлены тавар бакі пакуль не знаходзяць кансэнсусу».

Мэта новаўвядзення — барацьба з «шэрымі» схемамі. Па новых правілах расійскія імпарцёры будуць абавязаны не пазней чым за два дні да ўвозу грузаў прадставіць дакумент аб будучай пастаўцы праз інфармацыйную сістэму ФНС, выплаціць забяспечвальны плацёж сумай, роўнай велічыні ПДВ (акцызаў), атрымаць QR-код і перадаць яго перавозчыку.

Каментары4

  • Алярм
    31.05.2026
    Трэба запускаць Льва Львоўскага і Крука тэрмінова! Відавочна, гэта пачатак канца беларускай эканомікі галаватраса!
  • Интересно
    31.05.2026
    Интересно, это касается контрабанды, через Беларусь, в Россию военных товаров и товаров двойного назначения или нет ???
    Там всё через серые схемы !
  • лукашенко
    01.06.2026
    От военной продукции минского Интеграла и колесных тягачей МЗКТ, на котрых таскают ракеты, рассейцы тоже отказываются?

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі5

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА4

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі5

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць