Меркаванні44

Куды прыедзе Рома?

Кніга Ромы Свечнікава ''Рома едзе'' (выдавецтва ''Логвінаў») напісаная дваццацігадовым беларусам, які выправіўся ў бестэрміновую кругасветку.

Маршрут Ромы пралёг праз Грузію, Арменію, Іран, Азербайджан, Расію, Манголію, Кітай, Лаос Тайланд… Аўтар назірае жыццё ў гэтых краінах, піша зацемкі, робіць відэа, фатаграфіі, аўдыёўключэнні з тых мясцін, дзе вандруе, і дасылае іх у інтэрнэт-часопіс 34mag.net.

Рэдактар кніжкі ў прадмове зазначае, што трэба ўзяць прыклад з Ромы і наважыцца на такое падарожжа, каб зазірнуць углыб уласнага люстэрка. Бо гэта кніга — унікальны бясплатны навучальны курс па дызайне жыцця. Рома змяніў жыццёвую парадыгму, каб знайсці свой ШЛЯХ, стаць мастаком свайго жыццёвага палатна, знайсці сябе ў гэтым складаным свеце…

Кніга багата ілюстравана, але на фота няма аўтарскага самалюбавання: Рома на трэцім плане. Здымкі маюць сваё жыццё і могуць нават скласці фотавыставу. З аднаго боку, яны дапамагаюць зразумець тэкст, з другога — успрымаюцца самастойна. Як кніга ў кнізе.

Кніга Свечнікава невялікая па памерах, ''кішэннага'' фармату. Яе лёгка можна ўзяць у падарожжа.

У кнізе амаль адсутнічае апісанне прыгажосці прыроды, няма парадаў турыстам і паказу найцікавейшых мясцін, якія варта наведаць. Гэтае вандраванне мае штосьці агульнае з бамжаваннем.

Рому даводзілася спаць на вуліцы, даядаць у ''Макдональдсе'' за іншымі, ''тырыць'' у крамах, мерзнуць пад снегам, тлумачыцца з паліцыяй, чуць непрыстойныя прапановы з боку мужчын, прасіць міласціну на квіток — і ўнутры смяяцца. Смяяцца з таго, як усё ўладкавана. Бо Рома ведае: сіла ў праўдзе, а яшчэ — у веры, рашучасці і маладосці!..

Раней дарога вабіла воляй. А цяпер персаніфікавалася ў дзяўчыну Волю Палевікову, з якой аўтар вандраваў па дарогах Паднябеснай на матацыкле Honda. Чытач толькі можа здагадацца, як маладыя людзі пакахалі адно аднаго, бо Рома пра пачуцці нічога не піша… Хоць наш герой напачатку радаваўся самоце, усё ж вырашыў з ёю развітацца. Абсалютная свабода стала яму не патрэбнай. Бо гэта ідэал для вар'ятаў і слабакоў. Да такой высновы прыходзіць Рома ў сваіх разважаннях і далей плануе вандраваць разам з Воляй. Яны ляцяць з Куала-Лумпура( Малайзія ) у Лос-Анджэлес. Замест звыклага ''я'', Рома выкарыстоўвае займеннік усіх закаханых - ''мы''… На гэтым заканчваецца першая кніга.

Не ведаю, як вы, а мне б хацелася атрымаць яе працяг. І вельмі хачу ўпэўніцца, што Рома стала прыйшоў у беларускую літаратуру. На аднаго канкурэнта ў барацьбе за прэмію ''Дэбют - 2014'' стала болей.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»64

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Даўгабуд МАЗа ў Мінску ператвараюць у архіў з перадавымі тэхналогіямі

Памятаеце беларуса-небараку, якога армяне прадалі на фронт? Украінцы выменялі яго9

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе49

У Польшчы затрымалі яшчэ савецкага «злодзея ў законе»1

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА9

У Зімбабвэ дзівяцца, што іхні прэзідэнт сарваўся ў госці да Лукашэнкі зусім раптоўна. Перад тым ён наведаў сховішча з золатам2

«Вымерла і вымерла». Расійскі блогер Штафанаў выказаўся пра беларускую мову. Комікі Мірзалізадэ і Крывец зарубіліся з ім94

З 1 чэрвеня падаражэе камуналка1

Былога супрацоўніка службы аховы Лукашэнкі пасадзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»64

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць