Культура77

Юры Вінаградаў: «Калі была Плошча, адчуваўся агонь»

Многія ведаюць кавярню «Стары Менск». У маленькім памяшканьні створаная ўтульная атмасфэра старасьвеччыны: на сьценах — выявы старых менскіх пэйзажаў, на палічцы — беларускія кніжкі, у куфэрку ля ўваходу — цёплыя пледы на той выпадак, калі каму з наведнікаў стане зімна… Афіцыянты‑бармэны тут размаўляюць па‑беларуску і прафэсійна гатуюць смачную каву. Наталка Бабіна гутарыць з арт-дырэктарам Юрыем Вінаградавым

Многія з чытачоў «НН», якія жывуць у Менску, напэўна, ведаюць кавярню «Стары Менск».

У маленькім памяшканьні, дзе колісь прадавалі білеты «Спортлато», створаная ўтульная атмасфэра старасьвеччыны: на сьценах — выявы старых менскіх пэйзажаў, на палічцы — беларускія кніжкі, у куфэрку ля ўваходу — цёплыя пледы на той выпадак, калі каму з наведнікаў стане зімна… Афіцыянты‑бармэны тут размаўляюць па‑беларуску і прафэсійна гатуюць смачную каву. Тут выпісваюць «Нашу Ніву». Тут рэгулярна адбываюцца невялікія, але зьмястоўныя імпрэзы: прэзэнтацыі новых кніг, канцэрты беларускіх выканаўцаў, вечарыны, капусьнікі, фэстывалі… «Стары Менск» — гэта маленькія госьці ў вялікага гораду», — сказала пра гэтае месца пісьменьніца Марыя Вайцяшонак.

Бар «Лёндан» таксама невялічкі. Раней тут была абутковая крама. Інтэр’ер — я б сказала, ангельскі па‑беларуску. Адметны тым, што тут рэгулярна праводзяцца цікавыя фота‑ і проста выставы.

Сёньня карэспандэнтка «НН» гутарыць з арт‑дырэктарам кавярні «Стары Менск» ды бару «Лондан» спадаром Юр’ем Вінаградавым. Яму 38 гадоў. Ён мае няпоўную сярэднюю адукацыю, сваіх посьпехаў у дызайне і наагул прафэсійнай дзейнасьці дасягнуў самастойна, але з удзячнасьцю ўспамінае школьнага настаўніка. Носіць галіфэ, прывезенае ў 1949 г. з Манчжурыі, і чыста лёнданскую камізэльку.

***

Юры Вінаградаў: Я вельмі не люблю гэтыя новыя словы тыпу арт‑дырэктар. Мне больш падабаецца — мастацкі кіраўнік. Жарт, лепей бяз назваў… Ёсьць такі Ю.В. і ёсьць. Мае абавязкі — ад падбору і навучаньня пэрсаналу да афармленьня інтэр’еру і арганізацыі выставаў, фотавыставаў, іншых імпрэзаў.

«НН»: У «Старым Менску» ўтульная і нязмушаная атмасфэра. Вы самі распрацавалі і ўвасобілі інтэр’ер?

ЮВ: Так, сам. Але, насамрэч, гэта такая лубочная Беларусь. Да таго ж, атрымалася так, што пры рамонце і афармленьні рабочыя троху напартачылі, праз што парушылася пэрспэктыва. Паводле маёй задумкі, павінна было б складацца ўражаньне, што ты ідзеш уздоўж вуліцы пад чыстым небам… Цяпер мне хацелася б зрабіць нешта, дзе Беларусь выяўлялася б сапраўднай.

«НН»: Што Вы маеце на ўвазе?

ЮВ: Нават Напалеон Орда маляваў руіны. А мне хацелася б узнавіць Беларусь неруінаў, разумееце? Беларусь, якую практычна забылі, якая практычна невядомая. Беларусь, якая сапраўды цікавая. Беларусь людзей, якія памятаюць свой род. Беларусь — гэта ж не мужык‑беларус, заўсёды прыніжаны і забіты, якога цяпер імкнуцца яшчэ паставіць на карачкі. Акрамя мужыка заўсёды была і шляхта, гордая, незалежная, сяляне, рамесьнікі.

«НН»: Вы працуеце ў такім месцы, куды прыходзіць многа людзей. Вы кантактуеце зь імі, можаце судзіць, у які бок дрэйфуе грамадзтва. Зьмены ёсьць? Яны дадаюць Вам пэсымізму ці аптымізму?

ЮВ: Калі была Плошча, адчуваўся нейкі агонь. Цяпер ён затух.

«НН»: Ня бачыце ніякага пробліску?

ЮВ: Пакуль не. Людзі задавальняюцца чаркай і скваркай, але ня ўсе, і таму надзея ёсьць.

Шпурляньне дзярма

«НН»: Жыцьцё складаецца з многіх кавалкаў мазаікі. Можа, большасьць сапраўды думае пра чарку і скварку. Але ж ёсьць яшчэ і літаратура, мастацтва… Як Вы ацэньваеце іх стан?

ЮВ: Сучаснае беларускае мастацтва — суцэльнае шпурляньне дзярма (гэта ня тычыцца тых людзей, якія займаюцца мастацтвам ад душы, а не за грошы). Ёсьць, канечне, нейкія кроплі сапраўднай літаратуры, але асноўнае — дзярмо. Дрыгва, бярозкі, хаткі… Літаратура не адказвае на выклікі сучаснасьці. Ня буду называць прозьвішчаў. Веру, што ёсьць таленавітыя людзі, якія могуць расьсьмяшыць ці давесьці да сьлёз, але я пра іх нічога ня ведаю. Яны папросту ня могуць выдацца, дайсьці да чытача.

«НН»: Сурова Вы зь літаратурай… А сучаснае выяўленчае мастацтва, зь ім што?

ЮВ: На сьценах Вы бачыце мае работы… Я спрабую шукаць сьвет. Нягледзячы на тое, што адбываецца навокал. Сучаснае выяўленчае мастацтва… Ну, пахадзіце па галерэях, што Вы пабачыце: або эпатаж, удар па вачах (а ўдар па вачах — гэта кепскі ўдар), або зноў сьліні зь бярозкамі… Іншага і быць ня можа. Бо старшыня ня вельмі ўдалага калгасу ня можа быць прэзыдэнтам краіны ўдалых людзей, якіх ведае ўвесь сьвет. Я ўжо некалькі год не хаджу на вакзалы, калі мае знаёмыя — цудоўныя людзі, якія могуць прыносіць карысьць тут — зьяжджаюць. Сьлёзы навяртаюцца… Трыста год адсюль зьяжджаюць лепшыя людзі. І гэта ўсё працягвацца, працягваецца, працягваецца… У той жа Літве людзі, калі зьяжджаюць, то дзеля таго, каб зарабіць і вярнуцца, у нас жа — ня так. Нават я стаў думаць пра тое, каб зьехаць. Але я не хачу зьяжджаць. Зьмены знадворку ня прыйдуць. Трэба рабіць іх самім.

«НН»: Але хіба гэта ўзаемазьвязана? Калгас калгасам, але творчыя асобы жывуць самі па сабе? У іх свой сьвет, які яны прапануюць чытачам і гледачам.

ЮВ: Але іх ніхто ня бачыць, ніхто пра іх ня знае! Знаюць толькі пра тых, хто згодны абслугоўваць уладу, але ж гэта звычайна ня самыя таленавітыя людзі.

Нядаўна ў Менску прайшоў фільм «V — значыць вэндэта». Я зьдзівіўся, што яго выпусьцілі ў нас. Там была паказаная сытуацыя — абсалютны зьлепак з нашай. І вось людзі ў пэўныя моманты ўставалі і стоячы апладзіравалі…

Я б’юся, бо б’юся!

«НН»: Ці можна з гэтага зрабіць выснову, што Вы, праводзячы культурніцкія імпрэзы, спрыяеце таму, каб вывесьці да шырокіх масаў цікавых творцаў?

ЮВ: Тут ёсьць два адказы. Памятаеце, калі ў Партоса пыталіся, чаму ён б’ецца, ён звычайна адказваў: «Б’юся, бо б’юся!» Гэта не маніфэст, гэта ня выклік. Проста такі склад характару, ці што… Але, з другога боку, у мяне ёсьць жаданьне паказаць, што мастацтва можа быць і іншым…

«НН»: Вам не спрабавалі перашкодзіць? Не было ніякіх праблемаў?

ЮВ: Былі. Наконт маіх імпрэзаў у «Старым Менску» да мяне прыходзілі і папярэджвалі…

«НН»: Хто прыходзіў, пра што папярэджваў?

ЮВ: Здагадайцеся з аднаго разу!

«НН»: І што Вы тады рабілі?

ЮВ: Ну што? Размаўлялі!

«НН»: Гэтыя прыходы не адштурхнулі Вас ад таго, каб далей займацца арганізацыяй падобных імпрэзаў?

ЮВ: Не. Гэта як пачуцьцё, як жарсьць. Ты адчуваеш вось тут, у сэрцы, што разгараецца нейкі агеньчык, ты разумееш, што гэта добра, і пачынаеш падкладаць паліва, каб ён разгараўся мацней… І ты працягваеш займацца тым, што лічыш патрэбным. Пры гэтым трэба ўсё прадумаць. Па‑першае, каб ніхто не пацярпеў. Па‑другое, каб прабалянсаваць на нейкай грані.

«НН»: Якую апошнюю імпрэзу Вы рабілі ў сваёй кавярні?

ЮВ: У нас выступаў гурт «Рэха». Гэта маё каханьне зь першага погляду. Андрэй Такінданг, афрабеларус, іхны саліст, гаворыць выключна па‑беларуску, і ён моцна падрос за год у артыстычным пляне, навучыўся не баяцца публікі. Як і ўсе. Трэба дапамагаць, а не перашкаджаць.

«НН»: А Вам трэба імпрэзы ўзгадняць з уладамі?

ЮВ: Не. Калі гэта праводзіцца ў рамках кавярні і калі мы не бярэм за гэта грошы, то не.

Колькі моваў ведае чалавек?

«НН»: Ці ёсьць у Вас сталыя кліенты? Хто да Вас прыходзіць?

ЮВ: Як мінімум, палавіна тых, хто да нас заходзіць, становіцца сталым наведвальнікам.

«НН»: Тады пытаньне ад чытачоў: а ці не прадугледжваюцца ў Вас для сталых кліентаў зьніжкі?

ЮВ: Я пра гэта ўжо некалькі год гавару з уласьнікамі. Гэта было б выгадна і нам, і наведвальнікам.

«НН»: Як наагул складваюцца Вашыя стасункі з уласьнікамі кавярні і бару? Яны прыхільна ставяцца да Вашых маркетынгавых ідэяў?

ЮВ: Прыхільна. Падзяка ім за гэта, і за тое, што гэта наагул адбылося і жыве.

«НН»: У маркетынгавым пляне беларускасьць — гэта ўдалы ход?

ЮВ: Больш чым.

«НН»: Афіцыянты ў «Старым Менску» размаўляюць па‑беларуску. Гэта, канечне, стварае дадатковую аўру. Вы спэцыяльна падбіралі людзей, якія валодаюць беларускай?

ЮВ: Так склалася не наўмысна. Калі размаўляю з прэтэндэнтам, адразу пытаюся, колькі моваў ведае чалавек. Мне важна, каб чалавек мог паразумецца з турыстамі (толькі сэкс‑турыстам уваход у нас забаронены — раней тут нават была адпаведная шыльда). А чалавек, які валодае ангельскай і францускай, зразумела, будзе гаварыць і па‑беларуску. Афіцыянты і бармэны ў нас прыходзяць непрафэсіяналамі, яны імі становяцца, часта гэта студэнты, якія хочуць падзарабіць. А моладзь цяпер спрэс дзьвюхмоўная, вось і выходзіць, што зь беларускамоўнымі наведвальнікамі яны размаўляюць па‑беларуску.

Змагаюся з саўком у рэстаранным бізнэсе

ЮВ: Так склалася, што я, па натуры досыць самотны і непублічны чалавек, вымушаны працаваць зь людзьмі, быць навідавоку… З адзінаццаці гадоў я жыў з бабуляй і як унук ня быў падарункам. Напрыклад, кінуў школу, недавучыўшыся. У мяне няпоўная сярэдняя адукацыя. Тое, чаму я навучыўся ў прафэсійным пляне, я спасьцігнуў самастойна. У мяне досыць вялікі досьвед працы ў сфэры рэстараннага шоў‑бізнэсу — ад пачатку 1990‑х. Людзям хацелася свабоды, адарвацца ад саўка… У мяне і каманды, зь якой я працаваў, было сваё ўяўленьне пра свабоду.

У мяне дрэнны характар. Я ня ўмею думаць, але ўмею адчуваць, і гавару заўсёды тое, што адчуваю.

Я змагаюся з саўком, з саўковым «общепитом». Лічу, што людзі, якія ня могуць працаваць па‑сучаснаму, па‑эўрапейску, не павінныя працаваць у гэтай сфэры.

Гутарыла Наталка Бабіна

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?1

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Усе навіны →
Усе навіны

Ці даць кур’ерам выхадны ў завіруху? Людзі спрачаюцца, бізнэс адгукаецца6

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску4

Паказаныя аскепкі «Арэшніка», якім Расія сёння ноччу атакавала Украіну1

93 прыгарадныя аўтобусы не даехалі да канцавога пункта маршруту, у 43 выпадках маршруты былі адмененыя

Лукашэнка і Коля выйшлі прыбіраць снег25

13‑гадовага хлопчыка збілі з ног падлеткі, што каталіся на цюбінгу. У яго шматлікія траўмы

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны1

«Мне не патрэбна міжнароднае права — у мяне няма намеру прычыняць людзям шкоду». Трамп патлумачыў, навошта яму Грэнландыя2

Жонка палітвязня напісала, што яе мужа яшчэ не вызвалілі. Джон Коўл ёй адказаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?1

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць