Усяго патроху1212

Пяць самых страшных гісторый, прыдуманых «калектыўным розумам»

Інтэрнэт вывеў на новы ўзровень страшныя гісторыі, якія дзеці некалі распавядалі ўночы ля вогнішча. «Труна на калёсіках» ці «цёмны-цёмны горад» ужо ў мінулым. Цяпер інтэрнаўты ствараюць новых монстраў — і ствараюць супольна, дасціпна, у фармаце «Вікіпедыі». Напярэдадні Хэлоўіна «Наша Ніва» cабрала пяць папулярных у Сеціве «жудзікаў».

Безліч страшылак інтэрнаўты прыдумлялі яшчэ на форумах і чатах. Некаторыя з іх выдаваліся за рэальныя падзеі, некаторыя станавіліся «гарадскімі легендамі». У праекце SCPFoundation напісанне «жудзікаў» арганізавана амаль як «Вікіпедыя»: любы карыстальнік можа дадаць сваю гісторыю. Але яна мусіць адпавядаць пэўным канонам.

У сусвеце гісторый SCP існуе нямала паранармальнага, аб чым мы, простыя смяротныя, не ведаем. Фонд SCP вывучае, кантралюе і ўтрымлівае анамаліі, падзеленыя на тры класы: бяспечныя, «Еўклід» (небяспечныя, але кантраляваныя) і «Кетэр» (абсалютна небяспечныя — не знішчаныя толькі таму, што іх немагчыма знішчыць). Сотні супрацоўнікаў фонду працуюць часта як «жывое мяса», ахвяруючы жыццём для ратавання сусвету ці па глупстве і неасцярожнасці.

Інтэрнаўты прыдумалі тысячы паранармальных аб’ектаў і пераклалі гісторыі, «справаздачы» і «нататкі» эксперыментатараў на дзясятак моў. Па матывах гісторый аматарамі створана некалькі дзясяткаў камп’ютарных гульняў. Усе «жудзікі» праекта можна пачытаць па-англійску тут, а па-руску тут. Адзіная хіба — паўсюдная цэнзура. Нават «вышэйшыя чыны» SCP не ведаюць усіх падрабязнасяў сакрэтных аб’ектаў.

Скульптура

Аб’ект SCP-173 — скульптура з бетону і арматуры, якая не рухаецца, пакуль на яе глядзіць прынамсі адзін чалавек. Але скульптура жывая і крайне варожа настроеная. Пад Скульптурай неспынна утвараецца чырвона-карычневая субстанцыя з крыві і фекалій. З кантэйнера, дзе яна ўтрымліваецца, даносіцца скрыгатанне. Калі ў кантэйнер з ёй заходзяць даследчыкі, яны мусяць папярэджваць адзін аднога аб тым, што нават на імгненне заплюшчваюць вочы. Калі Скульптуру ніхто з прысутных не бачыць, яна нападае на чалавека, ламае яму шыю альбо душыць. Калі нават міргнуць, скульптура паспее наблізіцца.

Лесвіца

SCP-087 знаходзіцца на тэрыторыі ўніверсітэта за тоўстымі сталёвымі дзвярыма, замаскіраванымі пад дзверы ў кладоўку. З-за дзвярэй чуўся грукат, пакуль даследчыкі не забяспечылі гукаізаляцыю. Аб’ект з’яўляецца лесвіцай, якая вядзе ўніз — меркавана, да бясконцасці. На лесвіцы цёмна, не відаць далей за паўтара метра. Даследчыкі чуюць недзе ніжэй на пралётах дзіцячы плач і стогны, але наблізіцца да голаса не атрымліваецца. Усе, хто праходзіў досыць далёка, сутыкаліся ў цемры з тварам без рота, ноздраў і зрэнак. Тыя, хто з ім сустракаўся, сутыкаліся з некантраляваным страхам і паранояй.

Інтэрнэт-сябра

Вы не даведаецеся, што вам піша SCP-1715, пакуль не памрэце. Анамальная з’ява адаптуецца пад інтэрнэт-супольнасці, чаты і форумы і піша пад рознымі імёнамі (нярэдка ў якасці аватаркі выкарыстоўвае выяву вышэй), звычайна прадстаўляючыся амерыканцам 15—30 год. З’ява ўступае ў кантакт з супольнасцю і праз у сярэднем восем тыдняў тыя, хто дзяліўся з SCP-1715 асабістай інфармацыяй, гіне ў здарэннях. Смерці не носяць анамальнага характару, трапляюцца і самазабойствы. Але і пасля смерці той, хто ўступаў у кантакт са з’явай, працягвае пісаць і памятае сваё жыццё. А часам і жартуе з абставінаў сваёй смерці.

Мішка-будаўнік

Маленькі плюшавы мішка SCP-1048 першапачаткова лічыўся бяспечным. Ён мог самастойна хадзіць і выказваць эмоцыі рухамі, але не мог размаўляць. Мішка дэманстраваў сімпатыю да людзей вакол яго, міла абдымаў за ногі, танчыў. Праз сем месяцаў пасля таго, як фонд узяў анамалію на ўтрыманне, SCP-1048 стаў вырабляць копіі самога сябе. Першая копія мішкі-будаўніка была зробленая з адрэзаных чалавечых вушэй — SCP-1048 адразаў іх у супрацоўнікаў, да якіх «уцерся ў давер», а тыя, хто спрабаваў яго спыніць, самі абрасталі нечым, падобным да вушэй, па ўсім целе, нават у горлах. Другая копія была знешне ідэнтычная Мішку, але з аднога з яго швоў тырчала рука немаўля — пакуль адна з супрацоўніц спала, ёй быў зроблены аборт, а 8-месячны зародыш так і не быў знойдзены. Трэцяя копія была зробленая з металалому. Аб’ект з копіямі ўцёк і дагэтуль не адлоўлены фондам.

Тонкі чалавек

Як ні дзіва, самы вядомы інтэрнэт-жудзік прыдуманы не «супрацоўнікамі» SCP. Істоту, вядомую як Slenderman, прыдумалі ў 2009 годзе на форуме Something Awful. Пасля таго, як першы ўдзельнік форуму сцісла апісаў Тонкага чалавека і даў некалькі «фота», гісторыю дапрацавалі іншыя інтэрнаўты, стварыўшы падрабязную легенду. Тонкага чалавека можна заўважыць на фота і відэа — худая фігура ў дзелавым строі хаваецца ў цемры за спінамі людзей. Істота скрадае людзей, у тым ліку дзяцей, можа бясконца пераследваць ахвяру, мяняць даўжыню канцавінаў. На YouTube вядзецца відэаблог «паляўнічых на Тонкага чалавека», а адна з гульняў даступная не толькі для камп’ютэраў і кансоляў, але і для шлема віртуальнай рэальнасці OculusRift.

Ведаеце якасныя «жудзікі» з інтэрнэту? Любіце не згаданыя вышэй гісторыі праекту SCP? Падзяліцеся імі ў каментарах!

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў59

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 374

Гэты здымак атрымаў самую высокую ацэнку ў намінацыі «Партрэты жывёл»

У Расіі вызваліўся беларускі маньяк, якому прысудзілі больш за 20 гадоў за згвалтаванні1

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў59

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць