Дзяржава пры магчымасці будзе павялічваць падтрымку маладых сем'яў, у тым ліку ў набыцці жылля.
Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ТАА «Протас» ў Магілёўскай вобласці.
Лукашэнка падкрэсліў, што ўсё, што магчыма, у краіне ў гэтым кірунку робіцца.
«Будзе магчымасць — абавязкова павялічым падтрымку, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Але трошкі трэба напружвацца і маладым сем'ям».
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары