Культура7272

З новага году «Дзеяслоў» пяройдзе на школьны правапіс

Пра гэта заявіў галоўны рэдактар часопісу Барыс Пятровіч падчас онлайн‑канфэрэнцыі на сайце радыё «Свабода».

Пра гэта заявіў Барыс Пятровіч у час сваёй онлайн‑канфэрэнцыі на сайце радыё «Свабода».

— Чаму рэдакцыя часопісу карыстаецца такім крыху нязвычным правапісам? Гэта ўжо не наркамаўка, але яшчэ не тарашкевіца. Чаму так? Ці плянуеце Вы іншыя зьмены, апрача мяккага знаку і канчаткаў ‑аў («словаў», «моваў»), ‑ая («нашая») ды г.д.? Даруйце за магчымыя памылкі: беларуская мова мне няродная. Мо’, таго мяне і цікавыць ейны правапіс (паводле беларускіх рэаліяў: правапіс+граматыка+лексыка). Ці лічыце Вы мэтазгодным зацугляць правапіс з дапамогаю ўраду і парляманту, калі сапраўды беларуская мова ў афіцыйнай сфэры амаль не прысутнічае? Ці гэта ўжо нейкая перакуленая лёгіка, калі спадар Лукашанец абвінавачвае ў моўных праблемах ня ўладу, а прыхільнікаў тарашкевіцы (правапіс Вашага часопісу, як я ведаю, ён таксама лічыць «вельмі дрэнным варыянтам»)? Вялікі дзякуй за адказ.

— Дзякуй, вельмі важнае для мяне пытаньне. Асабліва цяпер, калі тыя два‑тры выданьні ў Беларусі, што выходзяць не на наркамаўцы, паставілі не перад выбарам нават, а перад фактам. Дзяржава не разумее, што робіць: няма праблемы, бо няма з кім змагацца… Вельмі шкада, што ніхто ў Беларусі так і не зьвярнуў увагі на прапанаваны «Дзеясловам» альтэрнатыўны варыянт правапісу (своеасаблівае уніяцтва), з вяртаньнем хоць бы мяккага знаку. Спадар Лукашанец, па‑мойму, проста не трымаў «Дзеяслоў» у руках і ня бачыў нават графічна, як натуральна выглядае мяккі знак у тэксьце і зусім ня «рэжа вока», як тыя ж ненавісныя шмат каму «глёбусы» ці «клясы»… Дзяржава — зразумела, а вось ад прыхільнікаў тарашкевіцы я не чакаў такой зацятай «прынцыповасьці». Наступным натуральным крокам для «Дзеяслова» было б пашырэньне ў часопісе правілаў тарашкевіцы. Але не ў нашай сітуацыі. Баюся, што давядзецца наадварот зрабіць крок назад. Ледзь не на кожнай сустрэчы з чытачамі нам задаюць пытаньне пра правапіс. І студэнты, настаўнікі (а іх сярод нашых чытачоў большасьць) настойваюць на ўжываньні «школьнага» правапісу. Так ім будзе лягчэй. Ня будзе блытаніны. Пэўна, з новага году мы на гэта пойдзем. Бо вельмі важна ў нашай сітуацыі проста ня страціць, захаваць часопіс. Я ўпэўнены, будучыня за «дзеясловіцай» і «тарашкевіцай», але… нам давядзецца адступіць. Думаю, гэта ня будзе вялікай трагедыяй, а мо ніхто нават і не заўважыць таго, як не заўважалі дзеясловіцу, хаця для рэдакцыі гэта быў добры кавалак працы: кожны мяккі знак ставіўся ўручную… Скажу яшчэ, што разумею і падтрымліваю Сяргея Дубаўца, чалавека, які напрыканцы мінулага стагоддзя фактычна адрадзіў тарашкевіцу, аднак цяпер за адзіны правапіс, хай сабе і дзяржаўны.

Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі

Каментары72

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы76

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі6

Эканамічны рост Польшчы аслабіў планы краіны на ўвядзенне еўра замест злотага

Чаму Зяленскі перагледзеў стаўленне да беларускай апазіцыі? Аналіз Валера Карбалевіча15

Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Украіны дэталі прызначэння новага спецпасланніка ў Беларусі2

Барысту ў Мінску засталі за незвычайным заняткам2

Топавага кітайскага генерала вінавацяць у перадачы ядзерных сакрэтаў ЗША3

Маргарыта Сіманьян упершыню пасля хіміятэрапіі паказала сябе без парыка9

Удзельнічаў у парадзе, а цяпер экстрэміст. За палітыку асудзілі мазырчука2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы76

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць