Свет99

Сяменчанка: Да серады будзе або новы Мінск, або наступ войск Расіі

Пра гэта камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Назіраючы, як нагнятаецца сітуацыя вакол гатоўнасці расійскіх войскаў да наступу, разумееш што далей два варыянты: або ў панядзелак-сераду будзе новы Мінск [перамовы на ўмовах Расіі — НН] да чаго нас як магчыма рыхтуюць) або наступ. Валодаючы інфармацыяй схіляюся да першага варыянту. Хоць не Нострадамус», — напісаў ён.

«На сваім участку (батальён Данбас і пералік рэформаў з указаннем тэрмінаў для кааліцыйнага пагаднення) я гатовы. Засталося высветліць ці гатовыя чыноўнікі, на якіх адказнасць, за абарончыя збудаванні. Другі раз абвінаваціць у сваіх недапрацоўках мабільныя тэлефоны — не выйдзе. Калі зараз не перамяшчаюцца з дзікай хуткасцю экскаватары і не капаюцца траншэі, не будуюцца бліндажы ў месцах дзе паказана на карце, то ў выпадку калі не дай Бог — адкажаце не пракуратуры. Народу. Галавой.

Час яшчэ ёсць-капайце. Гэта ўсё што ад вас зараз трэба. Усё роўна не вам там сядзець».

Раней прэзідэнт Пятро Парашэнка заявіў, што Украіна гатова да поўнамаштабнай вайны з Расіяй.

Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у інтэрв'ю нямецкай газеце Bild.

«Мы падрыхтаваліся да сцэнара поўнамаштабнай вайны, — паведаміў кіраўнік украінскай дзяржавы. — Украінская армія знаходзіцца ў значна лепшым стане, чым ўсяго пяць месяцаў таму».

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што цяпер Украіна «больш за ўсё прагне міру», але, на жаль, зараз вымушаная быць гатовая да найгоршых сцэнароў.

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны апублікавала ў нядзелю звесткі аб тым, што прарасійскія баевікі і расійскія войскі ў зоне АТА рыхтуюцца да наступу.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць