Улада

Перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС пройдуць на наступным тыдні

Пра гэта журналістам паведаміў дырэктар дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд.

Нагадаем, 23 кастрычніка на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык заявіў, што беларускі бок спадзяецца ў хуткім часе атрымаць адказ на прапановы па пагадненнях аб аблягчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. 

Ён адзначыў, што гэтыя прапановы былі абнародаваныя яшчэ ў чэрвені, калі адбыўся першы раўнд кансультацый па гэтым пытанні. «Яны разглядаюцца бакамі, і спадзяемся, што ў хуткім часе атрымаем адказ ад нашых еўрапейскіх партнёраў, спадзяемся, адказ будзе станоўчым», — сказаў Мірончык. 

Прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што

пазіцыя Беларусі застаецца нязменнай: беларускія грамадзяне павінны мець такія ж умовы атрымання шэнгенскіх віз, як і грамадзяне іншых краін Усходняга партнёрства. 

На просьбу журналістаў больш падрабязна расказаць пра беларускія прапановы Мірончык сказаў: «Мы ўстрымліваемся ад публічнага разгляду тых канкрэтных прапаноў, якія з'яўляюцца прадметам дыпламатычных перамоў. Мы працуем за сталом перамоў, а не карыстаемся так званай мегафоннай дыпламатыяй». 

Як паведамляла БелаПАН раней крыніца ў Еўракамісіі, блізкая да перамоўнага працэсу, на перамовах у чэрвені з боку Беларусі прагучала прапанова дазволіць дыпламатам і членам афіцыйных дэлегацый падчас візітаў наведваць ЕС па дыпламатычных пашпартах. «Цяпер у выпадку запрашэння на сустрэчу беларускія дыпламаты павінны таксама атрымаць візу. Прапаноўваецца дазволіць ім уезд па дыпламатычным пашпарце», — адзначаў прадстаўнік Еўракамісіі. 

У той жа час суразмоўца падкрэсліў, што цяперашні мандат на правядзенне з Беларуссю перамоў па спрашчэнні візавага рэжыму, выдадзены ў 2012 годзе, не дазваляе абмяркоўваць пытанні адносна спрашчэння ўезду ў ЕС беларускіх грамадзян па дыпламатычны пашпартах. 

Крыніца тады звярнула ўвагу, што рашэнне па гэтым пытанні «будзе прымацца з улікам развіцця сітуацыі ў краіне і ацэнкі зменаў, калі такія будуць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць