Грамадства

Крыху пра свабоду

    Хрыстос Уваскрос! Усюды радасьць,

    Усё глядзіць сьмялей, сьвятлей:

    Вялікі Мучанік, здаецца,

    Абняў ўсіх ласкаю сваей.

Так Янка Купала ў кароткіх словах перадаў, як толькі ён умеў, радасьць, якую адчувае кожны, хто зразумеў сутнасьць Велікоднага сьвята.

Вялікдзень таксама называюць Пасхаю, словам габрэйскага паходжаньня, якое азначае «пераход». Пра гэта прыгожа кажа сьвяты Ян Дамаскін у сваёй велікоднай песьні: «Уваскрасеньня дзень, узрадуемся. Людзі: Пасха Гасподняя. Пасха! Бо вось ад сьмерці да жыцьця і ад зямлі да неба Хрыстос Бог перавёў нас, якія пяем песьню перамогі».

Такім чынам, Вялікдзень – гэта сьвята пераходу ад няволі сьмерці да свабоды вечнага жыцьця, сьвята аднаўленьня ўсяго тварэньня ў Хрысьце Ісусе.

Радасьць Велікоднага сьвята не павінна даць нам забыцца на Вялікую Пятніцу, калі, здавалася, цёмныя сілы атрымалі поўную перамогу над Хрыстом, асудзіўшы Яго на пакуты і крыжовую сьмерць, зьняважыўшы і пазбавіўшы Яго ўсякай годнасьці. Але яны памыліліся. Адзін з герояў аповесьці Васіля Быкава так казаў пра палон: «У палоне чалавек губляе ўсё, што начапляла жыцьцё... Застаецца адно толькі пры ім – яго душа. Як у Ісуса». А сам Хрыстос сказаў: «Ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць, а бойцеся болей таго, хто можа і душу, і цела згубіць у геене» (Мц 10:28). Памылка ворагаў Хрыста была, што яны за дачаснымі зямнымі вартасьцямі ня бачылі вечных і духоўных. Таму яны былі бясьсільнымі супраць Хрыста, які, зьняволены і зьняважаны, захаваў свабоду душы і, вісячы на крыжы, Маліўся за тых, што зьдзекаваліся зь Яго: «Ойча, прабач ім. Бо яны ня ведаюць, што чыняць».

Нядаўна ў Беларусі адбываліся падзеі, пра якія загаварыў увесь сьвет, калі сотні беларусаў, пераважна юнакоў і дзяўчат, апынуліся ў вязьніцы за тое, што жадалі лепшай долі для свайго народу. Мяне ўразілі словы адной маладой пацярпелай, якая на пытаньне карэспандэнта, як яна сябе адчувала ў турэмнай камэры, адказала (цытую з памяці): «Мы адчувалі сябе свабоднымі». Мне здаецца, што ў сваім разуменьні свабоды яна, магчыма нават не здаючы сабе з гэтага справы, вельмі блізка падышла да разуменьня сутнасьці Вялікадня.

Дык вось такога разуменьня свабоды, што ідзе ў пары з духоўным разьняволеньнем, хочацца пажадаць усім нам у гэты радасны дзень Уваскрасеньня Хрыстова.

а.Аляксандар Надсан, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў замежжа

Вялікдзень 2006

Каментары

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?4

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак10

Выбары ў Балгарыі выйграла прарасійская партыя былога прэзідэнта Радзева5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца10

За адмову разблакаваць тэлефон пры ўездзе ў Расію цяпер можна сесці на 15 сутак4

Жанчына схадзіла ў філармонію і абурылася, што ў скрыпачкі на сцэне спаўзла брэтэлька бюстгальтара11

Зяленскі лічыць зачыстку інтэрнэту ў Расіі падрыхтоўкай да ўдару па Балтыі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?4

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць