Свет1919

Вядучая «Першага канала» пракаментавала сюжэт пра «распятага хлопчыка»

Вядучая «Першага канала» Ірада Зейналава ў эфіры нядзельнага выпуску праграмы «Время» пракаментавала сюжэт пра «распятага хлопчыка», паказаны тэлеканалам у ліпені гэтага года. Падставай для гэтага стала пытанне, зададзенае Ксеніяй Сабчак Уладзіміру Пуціну падчас прэс-канферэнцыі 18 снежня.

«У журналістаў не было і няма доказаў гэтай трагедыі, але гэта рэальны аповед рэальна існуючай жанчыны, якая збегла з пекла ў Славянску. Тое, пра што яна казала, устала ў адзін шэраг, у звяно ва ўжо бясконцым ланцужку сведчанняў. Пра лёсы дзясяткаў дзяцей, разарваных снарадамі, расстраляных пры спробе бегчы, якія загінулі пры авіяналёту і артабстрэлаў», — даказвала вядучая.

У выніковай фразе сюжэту Зейналава рэзюмавала, што «жыццё аказалася страшней фантазіі. Калі балючай фантазіяй жанчыны, чыя псіхіка не вытрымала пекла кругласутачных абстрэлаў Славянска, быў аповед луганскай уцякачкі».

Нагадаем, у ліпені 2014 года ў эфіры «Першага канала» з'явіўся сюжэт, у якім жанчына, якая назвала сябе ўцякачкай са Славянска, распавяла пра тое, як украінскія вайскоўцы ўкрыжавалі хлопчыка на дошцы аб'яваў.

Маці хлопчыка, па словах гераіні сюжэта, таксама пакаралі смерцю. Ніякіх пацверджанняў гэтая інфармацыя не атрымала. Варта адзначыць, што за некалькі дзён да паказу сюжэту на «Першым канале» падобная гісторыя была апублікаваная ў фэйсбуку філосафам Аляксандрам Дугіным.

Пасля выявілі, што і жанчына тая ніколі не жыла ў Славянску, што ўсё гэта чыстая выдумка.

Каментары19

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць