Прадаецца на аўкцыёне: Крывошын і ваколіцы на нямецкіх здымках Першай сусветнай вайны
На інтэрнэт-аўкцыёне з’явіліся ў продажы новыя здымкі, зробленыя нямецкімі жаўнерамі на беларускай зямлі.
Цяпер прадаюцца фота, што тычацца Ляхавіцкага раёна: вёсак Крывошын, Востраў і іх ваколіц.
Асабліва цікавыя здымкі Царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Крывошыне (пабудаванай яшчэ ў 1670 годзе). Храм паказаны з розных ракурсаў, а таксама з сярэдзіны.
Таксама ёсць здымак драўлянай Петрапалаўскай царквы ў Востраве, якая таксама захавалася праз усе віхуры стагоддзяў да сённяшніх дзён.
Маецца фота ўрочышча Рэпіхава каля Крывошына. Сёння там знаходзіцца парк пры былой сядзібе Патоцкіх. Аднак па здымку бачна, што сярод урочышча былі і пахаванні нямецкіх жаўнераў.
Большасць здымкаў каштуе 1,99 еўра.
Прадавец аўкцыёну пад нікам — antikpostkarte1940.
-
У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі
-
Такім мог быць Максім Багдановіч на 50‑рублёвай купюры ФОТАФАКТ
-
Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай
Каментары