Грамадства

Улады перапісваюць прадпрымальнікаў, якія не працуюць

Як стала вядома «Эўрарадыё», адміністрацыі мінскага гандлёвага цэнтра "Манетка" загадалі тэрмінова сабраць звесткі пра прадпрымальнікаў, якія не выйшлі на працу 3 студзеня. У гэты дзень чыноўнікі Савецкага выканкама перапісалі ўсе гандлёвыя месцы, якія былі зачыненыя.

Адміністрацыя гандлёвага цэнтра “Манетка”, які знаходзіцца каля Камароўскага рынка ў Мінску, абтэлефаноўвае прадпрымальнікаў, якія не працавалі 3 студзеня. Менавіта ў гэты дзень прадстаўнікі Савецкага выканкама правялі рэйд, перапісваючы гандлёвыя кропкі, якія былі закрытыя.

Сёння адміністрацыя цэнтра па загадзе чыноўнікаў павінна даць справаздачу, чаму ў гэты дзень гандлёвыя кропкі не працавалі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з індывідуальных прадпрымальнікаў, які запісаў размову з прадстаўніком адміністрацыі “Манеткі”.

Адміністрацыя "Манеткі": “Была праверка з выканкаму за 3 студзеня. Ваш шапік не працаваў. Па якой прычыне? Да нас прайшлі паперы з патрабаваннем даведацца, па якой прычыне. Трэцяга студзеня прыходзіла жанчына з выканкаму і перапісвала ўсе кропкі, якія не працавалі”

ІП: “А калі вам трэба даць адказ у выканкам?”

Адміністрацыя "Манеткі": “Прама цяпер пажадана. Таму што неўзабаве кіруючы гандлёвай залай збіраецца ісці ў выканкам з усімі паперамі і тлумачэннямі прычынаў, чаму не працавалі”.

Каментары

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларусь і Грузія ўжо страцілі незалежнасць» — Валерый Залужны7

Забіты лідар ХАМАС і галоўны арганізатар уварвання ў Ізраіль у 2023 годзе6

Як «кашалёк» Лукашэнкі Зайцаў зарабляе на продажы люксавага адзення

Улады Паўночнай Карэі перасталі выкарыстоўваць каляндар чучхэ2

У краме заўважылі беларускіх ракаў амаль за 90 рублёў. Чаму яны такія дарагія?

У Германіі згарэла пажарная частка, якую адкрылі ў студзені. У ёй не было пажарнай сігналізацыі5

Судзяць гульца ў покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі — меркавана, за падтрымку Украіны1

6000 даляраў навару за аднапакаёўку ў старым доме. Тры гісторыі, як прадавалі кватэры ў Мінску ў 2024 годзе

Гісторык Цімох Акудовіч разважае, як прыцягваць людзей да беларускасці і чым тут карысныя рускамоўныя праекты12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →