У Кіеве прэзентавалі новую патрыятычную песню і кліп «Укроп», якая ўжо з'явілася на Youtube і атрымала нямала станоўчых водгукаў.
Аўтар тэксту і рэжысёр - вайсковец з зоны АТА, лейтэнант Аляксандр Ткачук. Украінскі рок-гурт «Гайдамакі» стварыла энергетычную і пазітыўную музыку ў жанры рок-фольк.
Па словах аўтара, «Укроп» расшыфроўваецца як ўкраінскі супраціў і датычыцца кожнага ўкраінца, піша «Радыё Свабода».
Як адзначаюць «Факты», словы песні былі напісаныя проста на перадавой.
Каментары