Грамадства33

АМАП застаецца непакараным

Актывісту МФ Зьмітру Хведаруку, жорстка зьбітаму АМАПам на акцыі, якая праходзіла падчас прыезда Пуціна, даслалі адказ на скаргу, пададзеную ў пракуратуру.

Актывісту «Маладога Фронту» Зьмітру Хведаруку, жорстка зьбітаму АМАПам на акцыі «За незалежную Беларусь!», якая праходзіла падчас прыезда Пуціна, даслалі адказ на скаргу, пададзеную ў пракуратуру.

«Ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце атрыманьня Вамі цялесных пашкоджаньняў адмоўлена…» — кажацца ў адказе, падпісаным кіраўніком упраўленьня МУС Цэнтральнага раёну В.А. Сіняковым. І даёцца парада зьвярнуцца ў Цэнтральны РАЎС.

«Гэта звычайная адпіска, — кажа Зьміцер Хведарук, — ні прычыны адмовы, ні якай іншай дадатковай інфармацыі ня дадзена. Самае цікавае, што мне і некаторым сьведкам ужо тэлефанавалі з Цэнтральнага РАЎСу — запрашалі на размову. І зноў усё як па замкнутым коле».

Дарэчы, міліцыянтам Цэнтральнага РАЎСу, які разглядае справу Зьмітра, зьяўляецца знакаміты Анатоль Сушчэня, вядомы ілжывымі сьведчаньнямі супраць апазыцыянераў, шуканьнем трупу на кватэры ў дэмакратычнага актывіста Аляксандра Атрошчанкава перад Эўрапейскім маршам, скандальным судовым працэсам над братам палітыка Вячаслава Сіўчыка Канстанцінам Лукашовым.

Але Зьміцер здавацца не зьбіраецца.

«Мы з маёю адвакаткай (Марыянай Сямашка) будзем падаваць чарговую скаргу. Я разумею, што ўсе нашыя намаганьні хутчэй за ўсё ня будуць мець працягу, але лічу неабходным прыкласьці максымум сілаў, каб прыцягнуць злодзеяў да адказнасьці. Магчыма, страх быць пакаранымі хоць неяк паўплывае на гэтых нелюдзяў і больш такіх жудасных выпадкаў не адбудзецца.»

Хартыя'97

Глядзі яшчэ
Пасьля выздараўленьня пайду ў трэнажорку
Пацярпеў, баронячы незалежнасьць

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве12

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога5

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве12

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць