Меркаванні3232

На «Мінск-Арэну» ідзеш, як у Паўночную Карэю

Хацелася б звярнуць увагу на адзін факт. Тры гады я наведваю «Мінск-Арэну» і заўзею за «Дынама-Мінск». І з кожным годам патрапіць на арэну становіцца ўсё складаней, бо патрабаванні бяспекі становяцца ўсё больш жорсткімі.

У гэтым сезоне мы маем наступную сітуацыю. Каб патрапіць на арэну да пачатку праграмы, сярэднестатыстычны чалавек павінен:

— прыехаць як мінімум за гадзіну да пачатку праграмы,

— прастаяць паўгадзіны на марозе, — прайсці металадэтэктар,

— прайсці надгляд асабістых рэчаў і ператрус.

Такое ўражанне, што людзі пра- ходзяць мытны кантроль у аэрапорце, а не наведваюць культурна-масавае мерапрыемства.

Ці маюць такія жорсткія патрабаванні бяспекі пад сабой якія-небудзь падставы? І калі такія патрабаванні абавязковыя, то чаму нас не абшукваюць пры ўваходзе ў тэатр ці кіно? Там жа людзей не менш збіраецца?

І яшчэ некалькі слоў. Я не раз наведвала хакейныя арэны ў іншых еўрапейскіх краінах. І ні ў адной з іх я не бачыла ні металадэтэктараў, ні аховы на ўваходзе, ні тым больш ператрусу людзей. Я ўжо маўчу пра дурныя забароны пра ежу і напоі на самой арэне.

Калі Беларусь прэтэндуе на званне еўрапейскай краіны, то мне здаецца недапушчальным такое стаўленне да заўзятараў.

Асабліва крыўдна думаць, якое ўражанне застаецца ў людзей, якія прыехалі паглядзець матчы любімых каманд з іншых краін.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся14

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV6

Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе

У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады20

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся14

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць