У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны
Расіяне зламалі ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай патылічную костку, калі ўтрымлівалі яе ў палоне ў СІЗО №2 горада Таганрог РФ. Пра гэта падчас пасяджэння часовай следчай камісіі па злачынствах Расійскай Федэрацыі супраць медыя паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Галоўнага следчага ўпраўлення Нацпаліцыі Дзмітрый Шаўчук.

«Гэта мы выявілі падчас правядзення адпаведных судова-медыцынскіх экспертыз», — адзначыў Шаўчук.
Паводле яго слоў, Вікторыя зазнавала ў палоне сістэматычны гвалт праз тое, што патрабавала нармальных умоў утрымання, у прыватнасці прымальнай ежы, а таксама адмовілася спяваць расійскі гімн.
Яе трымалі ў камеры №124 з антысанітарнымі ўмовамі. Там не было гарачай вады, на прыём ежы адводзілася ўсяго тры хвіліны, і за гэты час трэба было паспець яшчэ і памыць посуд. З раніцы і да адбою забаранялася сядзець або ляжаць.
«У выпадку парушэння гэтых правіл — збіццё і іншыя праявы жорсткага абыходжання», — паведаміў Шаўчук.
Таксама ён адзначыў, што падчас этапавання журналісткі ў СІЗА горада Кізел (РФ) яна знаходзілася ў крытычным стане і пастаянна мела патрэбу ў медыцынскай дапамозе.
«Але нягледзячы на гэта, адміністрацыя ўстановы працягвала ўжываць фізічны і псіхічны гвалт, а таксама ўтрымліваць а ўмовах, небяспечных для жыцця», — заявіў Дзмітрый Шаўчук.
Падчас дасудовага расследавання ўкраінскія праваахоўнікі ўстанавілі, што кіраўнік СІЗА ведаў, што на тэрыторыі ўстановы журналістка ўтрымліваецца ў вельмі цяжкім стане. Паводле слоў Шаўчука, кіраўнік СІЗА працягнуў умовы, што пагоршылі яе становішча.
Па даных следства, 19 верасня 2024 года, праз тыдзень пасля прыбыцця ў СІЗА, Вікторыя Рошчына памерла. Прычынай сталі бесперапынныя здзекі, якія яна зазнавала ў палоне.
Што вядома пра гібель Вікторыі Рошчынай
Пра смерць Вікторыі Рошчынай у расійскім зняволенні стала вядома 10 кастрычніка 2024 года. Згодна з лістом Міністэрства абароны Расіі, атрыманым яе бацькам 10 кастрычніка, Вікторыя памерла 19 верасня 2024 года.
Журналістка была ў спісах на абмен.
Цела Вікторыі вярнулі ва Украіну напрыканцы лютага 2025 года. З дапамогай ДНК-экспертызы яе асобу ідэнтыфікавалі. Па выніках судова-медыцынскай экспертызы прычыны смерці журналісткі ўстанавіць не ўдалося з-за стану цела. У той жа час на целе Вікторыі былі выяўлены шматлікія прыкметы катаванняў.
У расследаванні «Праект Вікторыя» гаворыцца, што
Расія перадала Украіне цела журналісткі Вікторыі Рошчынай, якое было пазначана ў дакументах як «неўстаноўленая асоба мужчынскага полу» і мела адзіную незразумелую пазнаку: СПАС.
Падчас агляду выявілася, што некаторыя ўнутраныя органы адсутнічалі. У прыватнасці, галаўны мозг, вочныя яблыкі, а таксама частка трахеі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
Любая уступка, любая снятая санкция — это ваши прямые инвестиции в новые пыточные камеры. Маньяков не задабривают уступками, их уничтожают. А все, кто сегодня ноет про "дипломатию с режимом", просто готовы спонсировать этот садизм своими налогами и снятыми банами.
[Зрэдагавана]
І не рабіце выгляд, што вы гэтага не разумееце (а калі сапраўды не разумееце, то аб чым тады наогул можна з вамі гаварыць).
Санкцыі па калію былі аб'яўлены за парушэнне "конюхам" асноў дэмакратыі, разгон мірных пратэстаў у краіне і да вайны не мелі ніякага дачынення.
Хопіць ужо тут ўсім "дабразычліўцам" прышчапляць нас да масковіі і яе агрэсіі.