Здарэнні

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Беларуска апублікавала ў Threads відэа нечаканай сустрэчы. У кадры — мядзведзь, які паводзіць сябе спакойна і не заўважае людзей побач. Аўтарка кажа, што ўсё адбываецца ўсяго за 25 кіламетраў ад Мінска, піша Onliner.by.

У каментарыях да допісу Карына ўдакладніла, што лакацыя знаходзіцца ў Мядзельскім напрамку, паміж вёскамі Сады і Чэрнікі. «Я, канешне, хацела ўбачыць мядзведзя на волі, але дзесьці ў 200 кіламетрах ад участка, а не ў 500 метрах», — напісала мінчанка.

Дзяўчына расказала, што відэа з мядзведзем ёй даслала суседка па хутары ў панядзелак. За кадрам чуваць, як жанчына аклікае мядзведзя, каб той падняў галаву — у першыя секунды жывёлу лёгка пераблытаць з дзіком. Ролік здымаўся з машыны.

— Калі мы куплялі ўчастак, нам казалі, што побач паляўнічыя ўгоддзі і што кожны год у гэтым раёне бачаць мядзведзяў. Летась, напрыклад, заўважылі ў Лысовічах — гэта прыкладна за 15 кіламетраў ад нас. Але на гэты раз — занадта блізка, мы крыху шакаваныя. Спадзяюся, што мядзведзі палахлівыя, галоўнае — каб не шалёныя. Пакуль не страшна, галоўнае — не выпускаць нашага сабаку, каб не ўцёк і нічога не здарылася. Мы таксама адправілі відэа іншай суседцы — у яе маленькія дзеці і гаспадарка, вырашылі папярэдзіць і яе.

Дарэчы, нядаўна на сваім участку Карына заўважыла сляды, падобныя да ваўчыных. А вось да гасцей накшталт казуль, аленяў і ласёў, запэўнівае дзяўчына, яны ўжо прызвычаіліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў94

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт8

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў94

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць