Здарэнні22

На трасе М1 пад мостам захрас самазвал БелАЗ ВІДЭА

На трасе М1 раніцай 26 мая адбыўся незвычайны інцыдэнт: кар’ерны самазвал БелАЗ захрас пад мостам, піша Blizko.by.

Як паведамляецца, здарэнне адбылося на скрыжаванні М1 з дарогай Н-9531, недалёка ад пасёлка Сокал каля Мінска. Сам самазвал перавозілі на спецыяльнай платформе (лафеце) у бок Брэста.

На відэа відаць, што транспарт з грузам спыніўся пад мостам. Дакладна невядома, ці самазвал сапраўды ўпёрся ў канструкцыю моста, ці кіроўца цягача своечасова затармазіў, каб пазбегнуць сутыкнення.

Ёсць таксама меркаванне, што знак, які паказвае максімальную вышыню праезду пад мостам, мог утрымліваць няправільную інфармацыю.

Афіцыйных каментароў ад міліцыі і ДАІ па гэтым інцыдэнце пакуль не было.

Каментары2

  • Ёсік
    28.05.2026
    Заглядзеўся на патрыятычныя колеры, якімі выпацкалі мост.
  • Алесь
    28.05.2026
    Вельмі сімвалічна тое, што белазаўскі цяжкавік захрас менавіта праз перашкоду, афарбаваную пасля 2020 ў чырвона-зялёны колер. Бо ў рэчаіснасці з самым Белазам адбылося тое ж самае. Прадпрыемства, якога разнастайнымі схематозамі доіць сярэдні сын Лукашэнкі, праз палітыку Лукашэнкі-старэйшага патрапіла пад санкцыі, а манапольны рынак Белаза - расейскі, зараз імкліва звужаецца праз крызіс вугальнай галіны.

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць