Беларусь, усталяваўшы шматфарматныя адносіны з Расійскай Федэрацыяй, працягне супрацоўніцтва з ёй як з вельмі блізкай, брацкай дзяржавай.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 15 студзеня на пасяджэнні шостай пазачарговай сесіі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу пятага склікання. 

«Расію нам ніхто не заменіць, — сказаў ён. — І калі мы вядзем дыялог з Захадам, з ЕС, з Амерыкай, іншымі, мы задаем адно пытанне, і я пра гэта адкрыта кажу: «Вы нам заменіце Расію?» Не. Тады навошта вы нас у гэта цягнеце? На прыкладзе брацкай Украіны мы ўжо пераканаліся, у што гэта выліваецца ў крайнім выпадку». 

Ён падкрэсліў, што Беларусь самым цесным чынам звязаная з Расіяй гістарычна і эканамічна.

«І калі нам было цяжка, як бы там ні было, чаго б гэта нам ні каштавала, Расія заўсёды падстаўляла сваё плячо. Але не без праблем, якія, дарэчы, ствараліся на роўным месцы», — адзначыў Лукашэнка. 

Афіцыйны лідар падкрэсліў, што Беларусь заўсёды адкрыта заяўляе пра сваю пазіцыю і ніколі не паводзіла сябе па-здрадніцку ў адносінах да Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?