Афіша33

Выстава шрыфтавога дызайну і тыпаграфікі Type Directors Club — з 23 студзеня 

23 студзеня ў 17.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё выставы Type Directors Club (TDC), на якой упершыню ў Беларусі ўвазе гледачоў будуць прадстаўлены выдатныя прыклады шрыфтавога дызайну і тыпаграфікі, сабраныя з усяго свету.

Type Directors Club – міжнародная арганізацыя, якая ставіць перад сабой мэту аказваць садзейнічанне прафесійнай адукацыі ў галіне тэорыі і гісторыі шрыфта, шрыфтавога дызайну, новых тэхналогій і магчымасцяў шрыфта як інструмента камунікацыі. Гісторыя Type Directors Club пачалася ў 1943 годзе, калі супрацоўнік аднаго рэкламнага агенцтва Дж. Уолтар Томпсан запрасіў чатырох сваіх калег сустрэцца падчас абеду і пагаварыць аб прафесійных праблемах шрыфтавога дызайну. У той час у рэкламных агенцтвах са шрыфтам працавалі альбо тыя, хто яго распрацоўваў, альбо арт-дырэктары. За адзін год колькасць удзельнікаў нефармальнага гуртка Томпсана вырасла, і ў кастрычніку 1946 года быў створаны Type Directors Club.

Сёння, праз семдзесят два гады, арганізацыя ператварылася ў міжнародную асацыяцыю, сябрамі якой з’яўляюцца спецыялісты з трыццаці чатырох краін. Type Directors Club – некамерцыйная прафесійная арганізацыя. Галоўная задача TDC – распаўсюджванне інфармацыі і ведаў аб шрыфтавым дызайне і аб тым, як лепш выкарыстоўваць шрыфт у розных сферах візуальнай камунікацыі, – як сярод прафесіяналаў, так і шырокай публікі ва ўсім свеце.

Вышэйшы знак прызнання прафесійных заслуг, поспехаў, укладу і дасягненняў у мастацтве і тэхніцы шрыфтавога дызайну і тыпаграфікі – медаль «Тайп дырэктарс клуба» – прысуджаецца раз у некалькі гадоў пэўным асобам і арганізацыям.

Выставы TDC дэманструюць лепшыя працы, адзначаныя на міжнародных конкурсах TDC 57 (тыпаграфіка) і TDC² (шрыфтавы дызайн), – якія арганізуюцца клубам. Кніжныя і перыядычныя выданні, плакат, айдэнтыка, рэклама і ўпакоўка, а таксама лепшыя наборныя шрыфты, спраектаваныя за мінулы год – усё гэта будзе ўпершыню паказана публіцы ў Мінску.

Ініцыяванне, арганізацыя і правядзенне TDC у Мінску: «Шрыфт-падзея»

Генеральны спонсар TDC у Мінску: Кампанія ARTOX (http://www.artox.com/)

Інфармацыйны партнёр TDC ў Мінску: Marketing.by (http://marketing.by/)

Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры»

Адрас: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі), тэл.: +375 17 327-26-12

Час працы: 11.00-19.00, выходныя: нядзеля, панядзелак

Уваход вольны

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава3

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава3

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць